Надзея Каткавец: Нічога лепшага, нічога разумнейшага за аграгарадкі нельга было прыдумаць - гутарка
Вось ужо больш чым паўгода прайшло, як Надзея Каткавец узначаліла Дэпартамент аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі ў Маскве. За гэты час дала інтэрв’ю ўжо некалькім беларускім газетам, бо лічыць зносіны з журналістамі часткай сваёй працы. Калегі ж любяць
Пра ломку, заторы і наднацыянальныя інтарэсы
— Надзея Мікалаеўна, ці страшна вам было мяняць працу, месца жыхарства?
— Тое, чым я займалася апошнія два гады на пасадзе першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання (у складзе працоўнай групы ад Беларусі ўдзельнічала ў выпрацоўцы пагаднення ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы. — Аўт.), плаўна перацякло ў цяперашнюю працу. Нескладана было ўнікнуць у задачы, якія стаяць перад дэпартаментам, бо яны выцякаюць з задач Мытнага саюза і ўжо прынятага пагаднення. Таму перамены прайшлі спакойна, у мяне не было абсалютна ніякай ломкі. Што датычыцца пераезду, то, натуральна, Мінск і Масква — усё ж такі розныя гарады. Але я ўжо паспела прызвычаіцца да затораў на маскоўскіх дарогах. Калі трэба хутчэй вырашыць пытанне — карыстаюся грамадскім транспартам.
Мама захварэла, таму кожныя выхадныя лятаю дадому ў Мінск. І, каб не губляць час у дарозе, да аэрапорта дабіраюся на электрацягніку.
— Любіце лятаць?
— Не магу сказаць, што люблю. Але не баюся.
— А чаго баіцеся?
— (Задумваецца). Не ведаю. Не магу сказаць, што ёсць нешта такое відавочнае, чаго я баялася б. Не баюся вечарам прайсціся па горадзе. Спакойна застаюся адна ў кватэры…
— Не адчуваеце сябе адзінокай у чужым горадзе?
— З такім інтэнсіўным графікам жыцця і працы практычна не маю на гэта часу. А калі якая вольная хвіліна і з’яўляецца, тут жа знаходжу, чым сябе заняць.
Дрэнна, што мы сустрэліся не ў мяне дома. Я б вам паказала, якія прыгожыя дываны мяне навучылі выбіваць (не вышываць, хоць вышываць я таксама ўмею) іголкай на тканіне.Мне дапамагае сяброўка: яна малюе контур карціны, а я затым па гэтым контуры наношу ніткі. Нядаўна аформіла ў рамку вялікую карціну з пальмамі, цяпер выбіваю лебедзяў.
— Ці цяжка было пераарыентавацца з нацыянальных інтарэсаў на наднацыянальныя?
— Не. Амаль 9 гадоў я прапрацавала намеснікам і першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. За гэты час папоўніўся не толькі мой багаж ведаў, але і багаж знаёмстваў. У любы момант магу патэлефанаваць былым калегам, намеснікам міністра, калі трэба — выйсці і на міністра па рашэнні нейкага вельмі важнага пытання. Ведаю міністраў, намеснікаў міністраў, начальнікаў галоўных упраўленняў, дырэктараў дэпартаментаў Казахстана і Расіі. Калі ўзнікае неабходнасць, тэлефаную ім, каб пракансультавацца з імі.
І ніколькі не саромеюся гэтага. Я вельмі кантактны чалавек, лёгка знаходжу агульную мову з людзьмі. Гэта якасць дапамагае мне і на новай пасадзе.
— А як часта цяпер даводзіцца ездзіць у камандзіроўкі?
— Камандзіровак, вядома ж, ніхто не адмяняў.
Пра стараннасць, агуркі і дастойную зарплату
— Што са зробленага на мінулай пасадзе — асаблівая нагода для гонару?
— У міністэрстве я, вядома, не арала, не сеяла і не даіла. Мы з калегамі распрацоўвалі неабходныя дакументы па субсідзіраванні сельскай гаспадаркі, па прыцягненні інвестыцый у сельскагаспадарчую вытворчасць… Імкнуліся стварыць максімальна камфортныя ўмовы для сельскагаспадарчых арганізацый. Думаю, што гэта ў нас атрымлівалася.
Прынамсі, я старалася максімальна. Да сваёй працы заўсёды ставілася вельмі адказна.Курыравала ў міністэрстве такія сур’ёзныя кірункі як эканоміка, фінансы, знешнеэканамічная дзейнасць. Прыемна было назіраць, як з года ў год павялічваецца колькасць гаспадарак, якія эфектыўна працуюць.
— А якую задачу перад сабой ставіце цяпер?
— Выпрацаваць праект пагаднення пра ўзгодненую аграпрамысловую палітыку
— Як чалавек, які шмат гадоў адпрацаваў у сельскай гаспадарцы, якой вы бачыце будучыню беларускай вёскі?
— Усё менш і менш людзей хоча жыць у вёсцы, працаваць у сельскай гаспадарцы. Праблема гэтая характэрна не толькі для нашай з вамі радзімы. Але Беларусь у гэтым плане рухаецца ў правільным кірунку: на мой погляд, нічога лепшага, нічога разумнейшага за аграгарадкі нельга было прыдумаць. Бо населены пункт без добрых дарог, сувязі, без крам, без культурных устаноў, школ не мае будучыні. Будучыня ж АПК, на мой погляд, за сельгасарганізацыямі, якія і далей павінны працягваць узбуйняцца, за прагрэсіўнымі тэхналогіямі і сур’ёзна абучанымі маладымі кадрамі.
А яны сёння патрабуюць не толькі дастойнай зарплаты, але і камфортных умоў жыцця. Гэта правільна. Жанчына ў вёсцы павінна мець магчымасць і ў кіно схадзіць, і манікюр зрабіць, і прычоску… А не быць, прабачце за параўнанне, «ламавіком».
Пра Ясельду, вялікую гаспадарку і Івана Грознага
— Сябе вы адчуваеце вясковай жанчынай або гараджанкай?
— Адназначна, вясковай. Я нарадзілася і вырасла ў вёсцы. Большую частку свядомага жыцця адпрацавала ў сельскай мясцовасці: эканамістам, бухгалтарам, старшынёй гаспадарак. І толькі апошні час я ўмоўна гарадскі жыхар. Бо і лад жыцця, і праблемы, і працоўныя моманты — усё адназначна звязана з вёскай. Мая мама жыве пад Мінскам, у вёсцы Атоліна. І я, хоць і маю кватэру ў Мінску, усё роўна на выхадныя прыязджаю менавіта туды. Часта бываем мы і ў бацькоўскім доме ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Там такая цудоўная прырода! Побач з вёскай два возеры з чыстай вадой. На адным з іх дагэтуль жывуць лебедзі. Недалёка лес, рака Ясельда.
— Раскажыце пра сваіх бацькоў.
— Тата памёр 6 гадоў таму. Маме 76 гадоў сёлета споўнілася.
— Бацькі ўсё жыццё прысвяцілі сельскай гаспадарцы?
— Так, мама працавала ў калгасе даяркай, тата — жывёлаводам на ферме. І дома ў нас, колькі сябе памятаю, была вялікая гаспадарка. Мы з братам змалку дапамагалі бацькам.І сёння, калі прыязджаю па выхадных, з задавальненнем дапамагаю маме садзіць і капаць бульбу. Яна дагэтуль трымае і парася, і курэй, бо
— Кім хацелі стаць у дзяцінстве і якую ролю бацькі адыгралі ў вашым выбары?
— Мне вельмі падабаецца гісторыя. У любым праяўленні: і музеі, і фільмы, і кнігі. У мяне і цяпер каля ложка на тумбачцы ляжыць кніжка пра Івана Грознага.
Жартую, што, калі пайду на пенсію, мабыць, перавучуся і буду экскурсаводам музея Вялікай Айчыннай вайны (усміхаецца). І паступаць пасля школы хацела на гістфак Брэсцкага педінстытута.Але дзякуючы аднаму моманту маё жыццё выруліла ў зусім іншым кірунку. Калі я заканчвала 10 клас, да нас у школу прыехаў выкладчык з Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. І агітаваў паступаць у Горкі. Такім чынам я разам з яшчэ трыма аднакласнікамі апынулася ў сельгасакадэміі. Бацькі тут мне не ўказвалі. Гэта было выключна маё рашэнне.
І яно аказалася правільным. Цяпер ні аб чым не шкадую. Я вельмі люблю сваю работу.
— Цяпер большасць вясковай моладзі прагне пераехаць у горад. Няўжо вас ніколі не пужала перспектыва застацца жыць і працаваць у вёсцы?
— Штодзень па дарозе ў школу і са школы я праходзіла каля адміністрацыі мясцовага калгаса. У той час там галоўным эканамістам працавала Еўдакія Кандзярэшка. Я ішла і ўяўляла сябе ў ролі Еўдакіі Міхайлаўны. Тады я, вясковая дзяўчына, пра большае і марыць не магла (усміхаецца).
Пра піражкі, нявестак і мужчынскі характар
— А ў кватэры ў вас ёсць любімае месца?
— Так, кухня. Я люблю гатаваць.
— І што лепш за ўсё атрымліваецца?
— Калі часу мала, то раблю сырнікі, мучныя бліны. Рыбу можна вельмі хутка запячы ў духоўцы. А калі ёсць час, то я займаюся піражкамі. Мае дзеці вам могуць расказаць. Я замешваю шмат дражджавога цеста і начыняю яго тым, што ёсць пад рукамі. Сасіскамі, варанай каўбасой, тушанай капустай, варэннем, згушчонкай… Прыгожыя такія атрымліваюцца. Па вялікіх талерках іх раскладаю і, калі ласка, хто з чым любіць, частуйцеся. Таксама люблю даглядаць дэкаратыўныя кветкі.
У мяне ў гарадской кватэры каля двух дзясяткаў вялікіх падлогавых вазонаў з імі.
— Затое ўжо дарыць іх ёсць каму: наколькі я ведаю, у вас ажно чатыры сыны.
— Тры сыны ў мяне жанатыя, яны ўжо атрымалі вышэйшую адукацыю. Малодшаму ж, Сяргею, 22. Ён студэнт Беларускага
— А прафесіі старэйшых сыноў звязаны з сельскай гаспадаркай?
— Андрэй у мяне
— Лічыце сябе шчаслівым чалавекам?
— (Не раздумваючы). Так.
— Што для вас шчасце?
— Усё тое, што мяне акружае. Бытавыя ўмовы ў мяне добрыя. Мая праца мне падабаецца.
Я з задавальненнем іду на працу. Калі прылятаю дадому, мяне заўсёды сустракаюць сыны, нявесткі, унукі. Сям’я ў мяне вялікая і дружная. Што яшчэ трэба для шчасця?
— Вы добрая свякроў?
— Калі ў сем’ях маіх дзяцей узнікае нейкае непаразуменне, я заўсёды на баку сваіх нявестак. І ўпэўнена, што гэта правільная пазіцыя.
— А кіраўнік?
— Лічу, што працоўная дысцыпліна пачынаецца з сябе.
У мяне матэматычны склад розуму і мужчынскі склад характару. Ніколі не стану ў калектыве абмяркоўваць падначаленага негатыўна. Калі пра некага і гаворым, то толькі ў наступным плане: «У чалавека бяда — можа, яму трэба нечым дапамагчы».
— Якое пытанне хацелі пачуць ад мяне?
— Так адразу і не скажаш. Давайце дамовімся, што пройдзе нейкі час, і мы зноў сустрэнемся. Напрыклад, пасля Новага года.
Каментары