Улада99

Між урадам і Адміністрацыяй прэзідэнта зноў узніклі супярэчнасці

Лукашэнка ж палохае голадам і прарочыць «цяжкі год».

У афіцыйнай справаздачы пра даклад прэм’ер-міністра прэзідэнту прагучала рэдкае для гэтага жанра слова «апанент».
«Для таго каб пачуць апаніруючы ўраду пункт гледжання, Аляксандр Лукашэнка запрасіў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кабякова і памочніка кіраўніка дзяржавы Пятра Пракаповіча».

У часе фінансавага крызісу 2011 года прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч рэзка і нават публічна спрачаўся з тадышнім памочнікам кіраўніка дзяржавы Сяргеем Ткачовым. Як выглядае, спрэчка двух органаў улады не сціхла, і гаворка ідзе пра тое самае.

Прэзідэнтура выступае за нарошчванне тэмпаў росту ВУП.
А гэтага можна дабіцца толькі аб’ёмамі ўнутраных інвестыцый, што прыводзіць да росту інфляцыі. Урад жа выступае за сціплы рост і неінфляцыйную палітыку.
Мясніковічу ёсць чаго баяцца: у выпадку росту цэнаў вінаватым будзе ён.

Як паведамляецца, прэм’ер прыехаў на даклад у суправаджэнні міністра эканомікі Мікалая Снапкова і міністра фінансаў Андрэя Харкаўца.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад іх выканання ўсіх паказчыкаў 2012 года, асабліва па ВУП. Але ж гэта немагчыма, бо тэмпы росту адсталі ад запланаваных у тры разы. Таму цяжка зразумець, што можа даць такое патрабаванне, калі да канца года застаўся месяц з хвосцікам.

Аляксандр Лукашэнка гарачыўся: «Учора мы такую размову пачалі з міністрам эканомікі [Снапковым] і памочнікам па эканоміцы [Пракаповічам]. Аказваецца, поўны разброд і хістанне!» Гаварыў пра сябе ў трэцяй асобе: «Зноў падкрытыкоўваюць, што мы не выконваем ўласныя абавязацельствы, не выконваем рашэнні прэзідэнта, якія зацверджаны з вашай падачы па бягучым годзе».
І даваў макраэканамічныя ўказанні: «Зразумела, што наша эканоміка такая, што калі экспарт ці ВУП большы трэба, то і імпарт будзе вырастаць. Ну дык у нас ёсць дабаўленая вартасць, давайце будзем вырабляць тавары з большым прыбыткам. Не страшна, што імпарт ўзрасце, галоўнае, каб экспарт адпаведна потым вырас, каб мы не толькі кампенсавалі затраты па імпарце, але і атрымалі добрую дабаўленую вартасць».

Аляксандр Лукашэнка палохаў: «Натуральна, будзе вельмі цяжкі будучы год». Аж да голаду: «І самае галоўнае — у нас павінна быць добрая закладка на зіму прадуктаў, каб людзі не пакутавалі. Бо вакол [у краінах вакол Беларусі] калі не галадуха, то праблемы з харчаваннем будуць», — дадаў ён. «У гэтым годзе вакол праблемы: у Еўропе, Украіне, Расіі…»

Як добра вядома жыхарам Брэста і Гродна, мяса ў Беларусі стала ўжо ўдвая даражэйшым, чым у галадаючай Польшчы. Мусіць, прычына ў крайне нізкіх тэмпах росту польскага ВУП і збядненні насельніцтва Еўрасаюза.

Пасля доўгай размовы пра недапушчальнасць жулікаў у ЖКГ даклад плаўна перайшоў да перспектываў продажу калійных угнаенняў у Бангладэш — там, у выніку нядаўняга візіту Мясніковіча, і дзяржава, і прыватнікі абяцаюць масава закупляць наш калій. Якое шчасце, што галадуха абмяжоўваецца Еўропай і Расіяй, а краіны Азіі дэманструюць плацежаздольны попыт.

Нарэшце, дайшлі да галоўнага.

Паводле словаў прэм’ер-міністра, на цяпер праблемным пытаннем застаецца баланс па нафце на 2013 год. «У мяне запланавана тэлефонная размова з Дзмітрыем Мядзведзевым. Пакуль тыя аб’ёмы нафты, якія прагаворваюцца на ўзроўні намесніка старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі, нас не задавальняюць,
і ёсць важкія аргументы чаму.
Нават з улікам таго, што мы дамовіліся, што каля 3 млн т нафтапрадуктаў у наступным годзе мы будзем перадаваць на рынкавых умовах для Расійскай Федэрацыі», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Гэты выраз «перадаваць на рынкавых умовах» выклікае пэўную трывогу.

Прэм’ер-міністр паспяшаўся запэўніць, што «адносна паліўна-энергетычнага комплексу ўсе пытанні па працы ў чацвёртым квартале ўрэгуляваны, застаюцца пытанні яшчэ некаторага дабору па 2013 годзе». Беларусь разлічвае на пастаўкі 23 млн т нафты ў 2013 годзе, у гэтым годзе аб’ём пастаўленай нафты складзе 21,5 млн т.

«Прэзідэнту таксама даложана аб выкананні ўсіх заданняў па закладцы стабілізацыйных фондаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Апошні сказ афіцыйнай справаздачы гучыць так: «Прэм’ер-міністр запэўніў, што ўсе даручэнні Прэзідэнта будуць, безумоўна, выкананы».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Дакументальны фільм пра Меланію Трамп аказаўся касавым правалам2

Кітай забараняе «нябачныя» клямкі ў аўтамабілях3

«Белсаюздрук» далучаюць да «Белпошты»

Маск плануе стварыць на калязямной арбіце сапраўднае сузор’е цэнтраў апрацоўкі даных. Расія занепакоеная2

Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя9

Арына Сабаленка паказала свой партрэт у стылі Джаконды7

Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі9

Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам20

«Будзеш адмаўляцца — паедзеш у СІЗА». Як у Беларусі збіраюць на «дабрачыннасць» з затрыманых па палітычных справах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію2

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць