Афіша11

Фестываль новага амерыканскага дакументальнага кіно: 5 «свежых» стужак за 5 дзён

Уваход на ўсе сеансы вольны.

З 26 па 30 лістапада кінатэатр «Перамога» прыме Фестываль новага амерыканскага дакументальнага кіно. Гледачы змогуць убачыць пяць «свежых» дакументальных стужак, якія пакажуць розныя бакі жыцця амерыканскага грамадства. Уваход на ўсе сеансы будзе вольным, але па квітках, і колькасць іх абмежаваная. Квіткі можна будзе атрымаць перад пачаткам сеансу ў касах кінатэатра «Пабеда». Усе сеансы пачынаюцца, а 18:30.

Што пакажуць?

26 лістапада, панядзелак

«На гэты раз у маім жыцці»/ For Once In My Life

Рэжысёр: Джым Бігхэм

Фільм рэжысёра Джыма Бігхэма дае магчымасць пагастраляваць з не зусім звычайным аркестрам: усе 29 музыкаў з «Spirit of Goodwill» маюць якія небудзь псіхічныя ці фізічныя парушэнні, але апантаныя музыкай, якая дапамагае ім пераадолець цяжкасці жыцця і займацца любімай справай.

27 лістапада, аўторак

«Непераможаныя»/ Undefeated

Рэжысёры: Дэніэл Ліндсі, Ці Джэй Марцін

«Непераможаныя» выйграў «Оскар» як найлепшы дакументальны фільм у 2012 годзе. «Непераможаныя» — гісторыя трэнера Біла Кортні ды «Манэсас тайгерз», адной з тысячаў школьных камандаў па амерыканскім футболе, і, дарэчы, не надта паспяховай — яны не перамагалі ўжо каля 40 гадоў. Але намаганнямі Біла Кортні, усё змянілася ў футбольны сезоне 2009 года.

28 лістапада, серада

«Быць Пачутым»/ To Be Heard

Рэжысёры: Эмі Салтэн, Рональд Лег’ярдзі-Лаўра, Эдвард Марцінэз, Дэбара Шафер

Дэвіз фільма: «Калі ты не навучышся пісаць гісторыю свайго жыцця сам, хтосьці напіша яе за цябе». «Быць пачутым» — фільм пра трох падлеткаў з небяспечнага нью-ёркскага раёна Бронкс, для якіх паэзія стала сродкам самарэалізацыі.

29 лістапада, чацвер

«На сувязі»/ Connected: An Autoblogography About Love, Death & Technology

Рэжысёр: Ціфані Шлэйн

Ціфані Шлэйн на прыкладзе сваёй уласнай сям’і паказвае, як сучасныя тэхналогіі ўплываюць на лад жыцця і часта прыводзяць да разладу.

30 лістапада, пятніца

«Суітграс»/ Sweetgrass

Рэжысёр: Люсьен Кэстэйн-Тэйлар, Іліза Барбаш

«Суітграс» — фільм антраполага Люсьен Кэстэйн-Тэйлар і суаўтаркі Ілізы Барбаш пра сучасных амерыканскіх каўбоеў са штата Мантана, якія, як і сотні гадоў таму, пераганяюць авечак цераз небяспечны горны перавал Суітграс.

Каментары1

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць