У Магілёве дазволілі «Славянскі марш», але забаранілі выкарыстанне імперскіх сцягоў
Заяўнікам акцыі выступіў магілёвец Дзмітрый Дзенісенка як прыватная асоба. Шэсце і мітынг маюць адбыцца 25 лістапада. Дзенісенка заклікае «выступіць у падтрымку традыцыйных духоўных каштоўнасцяў, ідэі славянскага адзінства, нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці, а таксама супраць глабалізацыі».
Заяўнік хацеў выкарыстаць падчас акцыі чорна-жоўта-белыя сцягі — расійскія імперскія, аднак гарвыканкам папярэдзіў яго пра недапушчальнасць гэтага, бо яны незарэгістраваныя ў Беларусі.
Дзенісенка запрасіў да ўдзелу ў маршы экс-кандыдата ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанку.
Каментары