Грамадства1212

Генконсульства ў Беластоку заклікае беларусаў быць пільнымі пры закупах у Польшчы

Генконсульства ў Беластоку заклікае беларусаў быць пільнымі пры куплі тавараў у Польшчы. Аб гэтым паведаміў генеральны консул Беларусі ў Беластоку Аляксандр Берабеня.

Штогод напярэдадні калядных і навагодніх святаў, у сезон распродажаў расце колькасць беларусаў, якія выязджаюць за мяжу.

Разам з тым расце і колькасць зваротаў суайчыннікаў у дыппрадстаўніцтва Беларусі за мяжой, у асноўным — па дапамогу. Паводле Аляксандра Берабені, у генконсульства Беларусі ў памежным Беластоку часцей за ўсё беларускія грамадзяне звяртаюцца з просьбай дапамагчы вярнуцца дадому.

«Здзяйсняючы ў спешцы закупы, многія беларусы губляюць пільнасць і становяцца ахвярамі кішэнных злодзеяў і нават разбойных нападаў на аўтастаянках ці на рынку, — распавёў Аляксандр Берабеня.
— Губляюць беларусы пры гэтым не толькі кашалькі, але і ўсе дакументы, у тым ліку рэгістрацыйныя на аўтамабілі, а таксама пашпарты, без якіх яны не могуць даказаць легальнасць свайго знаходжання за мяжой і перасекчы мяжу, каб вярнуцца дахаты».

У такім выпадку беларускія грамадзяне могуць звярнуцца да консула і атрымаць часовы дакумент, які засведчвае асобу і які дазваляе вярнуцца дадому.

Сярод іншых праблем беларускіх пакупнікоў у Польшчы консул адзначыў парушэнне іх правоў як спажыўцоў тавару.
«Многія нашы суайчыннікі спадзяюцца на сумленнасць гандлёвых цэнтраў і прадаўцоў і не правяраюць у крамах цэны з дапамогай счытвальных прылад.
Якое ж бывае іх здзіўленне, калі пасля выбітага ў касе чэка кошты не супадаюць з цэнамі, вывешанымі над таварам у гандлёвай зале.
Пасля набыцця тавару вельмі цяжка нешта даказаць прадаўцу, асабліва без ведання мовы і заканадаўства «, — сказаў ён.

Узнікаюць таксама праблемы з купляй дарагой бытавой і электратэхнікі.
Пасля вынасу неправеранага тавару з крамы даказаць паходжанне пашкоджанняў, расколін, драпін і некамплектнасці часцяком проста немагчыма.

Аляксандр Берабеня падкрэсліў, што ў час паездкі за мяжу трэба быць асцярожнымі і ўважлівымі, не трымаць кашалькі і дакументы ў адным месцы.

Не перашкодзіць мець пры сабе ксеракопію пашпарта.

Варта таксама звяртаць увагу на цэны, вывешаныя над таварам, па магчымасці сканаваць іх адмыслова вывешанымі для гэтага ў гандлёвых залах прыладамі перад пакупкай, а таксама правяраць дарагую электратэхніку на месцы ў прысутнасці прадстаўнікоў крамы.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць