Улада11

Нясьвіж: спрэчка за будынак XVIII стагодзьдзя

У Нясьвіжы разгараецца канфлікт паміж райвыканкамам і каталіцкай парафіяй. Як паведамілі «Свабодзе» мясцовыя парафіяне, спрэчка ўзьнікла з‑за будынку XVIII стагодзьдзя, які да 1939 году належаў каталіцкай царкве, — там жылі ксяндзы.

У Нясьвіжы разгараецца канфлікт паміж райвыканкамам і каталіцкай парафіяй. Як паведамілі «Свабодзе» мясцовыя парафіяне, спрэчка ўзьнікла з‑за будынку XVIII стагодзьдзя, які да 1939 году належаў каталіцкай царкве, — там жылі ксяндзы.

Пасьля таго, як савецкая ўлада канфіскавала будынак, былой плябаніяй распараджаўся райвыканкам. Да 2004 году там мясьцілася раённая друкарня.

Спусьцелы будынак улады паабяцалі вярнуць парафіі. Аднак сёлета новае кіраўніцтва райвыканкаму адмовілася ад абяцаньняў і вырашыла выставіць дом ксяндза на продаж.

Абураныя такой ініцыятывай, нясьвіскія вернікі пагражаюць перашкаджаць наведваньню афіцыйнымі дэлегацыямі мясцовага касьцёлу — помніка архітэктуры XVI стагодзьдзя.

2 траўня маюць прайсьці перамовы сяброў касьцельнага камітэту й прадстаўнікоў райвыканкаму — будзе зробленая спроба залагодзіць канфлікт.

Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых7

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць