Кандыдат ад Дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ў выпадку ягонай перамогі ўсе рашэньні пра выключэньне студэнтаў з унівэрсытэтаў, прынятыя з палітычных матываў, будуць адмененыя. Ён таксама паабяцаў, што ў выпадку ж ягонага пройгрышу ён арганізуе для адлічаных магчымасьць давучыцца ў ВНУ Заходняй Эўропы. У прыватнасьці, ёсьць ужо адпаведныя дамоўленасьці з шэрагам польскіх унівэрсытэтаў. Дарэчы, студэнтка-выдатніца Тацяна Хома, адлічаная два месяцы таму з Эканамічнага ўнівэрсытэту за ўдзел у міжнародным тсудэнцкім руху, прынятая на бясплатнае навучаньне па сваёй спэцыяльнасьці «замежнаэканамічная дзейнасьць» у Познанскі ўнівэрсытэт, паведамляе
Кандыдат ад Дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ў выпадку ягонай перамогі ўсе рашэньні пра выключэньне студэнтаў з унівэрсытэтаў, прынятыя з палітычных матываў, будуць адмененыя. Ён таксама паабяцаў, што ў выпадку ж ягонага пройгрышу ён арганізуе для адлічаных магчымасьць давучыцца ў ВНУ Заходняй Эўропы. У прыватнасьці, ёсьць ужо адпаведныя дамоўленасьці з шэрагам польскіх унівэрсытэтаў.
Дарэчы, студэнтка-выдатніца Тацяна Хома, адлічаная два месяцы таму з Эканамічнага ўнівэрсытэту за ўдзел у міжнародным тсудэнцкім руху, прынятая на бясплатнае навучаньне па сваёй спэцыяльнасьці «замежнаэканамічная дзейнасьць» у Познанскі ўнівэрсытэт, паведамляе сайт Мілінкевіча.
Каментары