Грамадства33

Аргкамітэт Кангрэса дэмсілаў просіць Адміністрацыю прэзыдэнта дазволу правесьці мерапрыемства ў Менску

Ня выключана, што Кангрэс пройдзе ў Палацы Рэспублікі.

У Мінскі гарвыканкам пададзена заяўка на правядзенне 26‑27 мая Кангрэса дэмакратычных сіл (КДС). Пра гэта 7 мая на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў кіраўнік аргкамітэта па падрыхтоўцы КДС Аляксандр Бухвостаў.

Арганізатары таксама накіравалі лісты з просьбай прадаставіць памяшканне для правядзення КДС у тры арганізацыі, што маюць для гэтага неабходныя ўмовы, — Палац рэспублікі, канцэртную залу «Мінск» і Палац культуры Мінскага аўтазавода. Апрача гэтага, накіраваны ліст у Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай дазволіць правядзенне КДС, бо, паводле слоў А.Бухвостава, «такія мерапрыемствы не праводзяцца без дазволу вышэйшага кіраўніцтва краіны». Адказ арганізатары кангрэса просяць даць да 16 мая, каб да даты правядзення КДС паспець вырашыць усе праблемы.

Рэгіянальныя канферэнцыі па падрыхтоўцы КДС ужо прайшлі ў трох абласцях — Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай. Усе сходы, паводле слоў А.Бухвостава, мелі неабходны кворум, для ўдзелу ў КДС на іх дадаткова абраны 21 дэлегат (усяго, як чакаецца, у працы кангрэса возьме ўдзел прыблізна тысяча дэлегатаў). Большасць удзельнікаў праведзеных рэгіянальных сходаў — 117 чалавек — прагаласвалі за абранне некалькіх сустаршыняў Палітсавета аб’яднаных дэмакратычных сіл. За абранне адзінага лідэра Палітсавета выступілі 112 чалавек. Па пытанні, якім чынам будзе выбірацца кіраўніцтва Палітсавета — на КДС або членамі Палітсавета, галасы размеркаваліся наступным чынам: 118 і 114 адпаведна.

Асноўныя дакументы, што выносяцца на КДС, — «Пазітыўная альтэрнатыва для грамадства», «Малая Канстытуцыя» і «Эканамічная платформа аб’яднаных дэмакратычных сіл» — ухвалены большасцю ўдзельнікаў рэгіянальных канферэнцый.

10 мая канферэнцыя па падрыхтоўцы КДС пройдзе ў Мінску, 12 мая — у Брэсцкай вобласці, 13 мая — у Магілёўскай і Віцебскай абласцях.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 верасня пенсіі вырастуць на 5%1

Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў2

Расія рыхтуе новую серыю выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»4

У Гомелі паказалі бівень маманта з самым старажытным арнаментам у Беларусі

Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу49

Беларусы з дыпламатычнымі пашпартамі фігуруюць у гучнай крымінальнай справе ў Турцыі1

Вы не пазнаеце раёна плошчы Перамогі. Там з'явіцца пешаходная вуліца і незвычайны трамвай9

Уводзяць нарматыў беларускіх тавараў у крамах5

Пяскоў: Украіна і далей будзе адчуваць адказы Расіі на ўдары па складах Ozon і іншай інфраструктуры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць