Грамадства

Судзьдзя адмовілася асудзіць П.Севярынца за хуліганства

Радыё Свабода паведамляе: Сёньня ў полацкім гарадзкім судзе слухалася адміністрацыйная справа Паўла Севярынца: вядомы палітык абвінавачваўся ў дробным хуліганстве.

Паводле міліцэйскага пратаколу, Севярынец арганізаваў учора ўвечары бойку на Маласітненскім лесапункце, а таксама нецэнзурна лаяўся. Судзьдзя Алена Ягорава, азнаёміўшыся зь міліцэйскім пратаколам і заслухаўшы сьведкаў, прызнала абвінавачаньні на адрас Паўла Севярынца беспадстаўнымі й спыніла справу.

Гэта ці ня першы за апошні час выпадак, калі судзьдзя апраўдаў апанэнта ўладаў.

Адразу пасьля судовага паседжаньня «палітхімік» быў адвезены ў Ветрынскую спэцкамэндатуру, дзе на дадзены момант і знаходзіцца.

Паводле начальніка камэндатуры Ігара Дамуця, неўзабаве Павал Севярынец вернецца ў Малое Сітна, дзе адбывае пакараньне абмежаваньнем волі.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе6

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну39

У ААЭ знайшлі парэшткі раней невядомага навуцы драпежніка

У Мінску хуткая дапамога сутыкнулася з каршэрынгавым аўтамабілем

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай10

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе6

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць