Улада

У аўторак да 30 градусаў!

Заўтра Беларусь ператворыцца ў тропікі. Гарачыня дасягне рэкордных для мая 25‑30 градусаў. Да таго ж будзе парыць перад навальніцай.

Заўтра, у аўторак, Беларусь ператворыцца ў тропікі. Гарачыня дасягне рэкордных для траўня 25‑30 градусаў. Да таго ж будзе парыць перад навальніцай.

Найбольш сьпякотна будзе ў Горадні, Менску й Магілёве — да 27‑30. У Гомелі й Берасьці трохі прахалодней, у Віцебску — «усяго» да 25‑ці.

Тэмпература паветра ноччу з панядзелка на аўторак плюс 10‑15°С, па захадзе да плюс 18°С.

У сераду адхланьне прынясуць залевы. Фронт цыклёну дойдзе да захаду Беларусі (Берасьце, Горадня) у аўторак увечары, да цэнтру (сталіца) — найхутчэй што ўвечары аўторка ці ўначы з аўторка на сераду, а на паўднёвы ўсход (Магілёў, Гомель) — у сераду.

Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, 6‑11 м/с, парывы да 14 м/с, пры навальніцах месцамі шквалы да 15‑20 м/с.

16 мая, у сераду, будзе воблачна з праясьненьнямі. На большай частцы тэрыторыі яшчэ будуць ісьці дажджы, месцамі навальніцы, залевы. Вецер пераменны, часам з парывамі 15‑20 м/с. Тэмпэратура паветра ноччу плюс 7—13°C, днём плюс 12—19°C. На Гомельшчыне ноччу плюс 14‑16°C, днём плюс 20‑26°C.

17 мая, у чацьвер, па краіне пераменная воблачнасьць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы. Тэмпэратура паветра венецца да звыклых для гэтага сэзону паказчыкаў. Ноччу плюс 2‑8°C, днём плюс 14‑20°C, па паўднёвым усходзе ноччу плюс 9‑12°C, днём плюс 21‑23°C.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм13

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

10 чалавек загінулі ў порце Адэсы ў выніку ўдару па судне, якое перавозіла збожжа2

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны11

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта3

Статкевіч аб пратэстах ва Украіне: Калі вы абралі з такой перавагай прэзідэнта і адначасова Вярхоўнага галоўнакамандуючага, то дайце яму кіраваць26

Італьянка выйграла «Славянскі базар»

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю25

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм13

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць