Архіў

«Што вас зьвязвае з Украінай?» (апытаньне «НН»)

№ 31 (152), 15 лістапада 1999 г.


 

Апытаньне «НН»

«Што вас зьвязвае з Украінай?»

 

Гісторык Віталь Скалабан у адказ на гэтае пытаньне адразу пажаліўся, што ведае нашу паўднёвую суседку вельмі кепска. Аднак Украіна для яго — прадмет актыўных навуковых дасьледаваньняў. Спадар Скалабан займаецца вывучэньнем сувязяў БНР і Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, дасьледуе кіеўскі пэрыяд жыцьця беларускага гісторыка Мітрафана Даўнар-Запольскага, лёс Усевалада Фальскага, беларускага тэатральнага і палітычнага дзеяча, які скончыўся ва Ўкраіне, біяграфію настаўніка Якуба Коласа Фядота Кудрынскага, які паходзіў з Украіны.

Журналістку Тацяну Сьнітко з Украінай зьвязвае самае лепшае ў ейным жыцьці. Гэта сяброўскія ды сваяцкія дачыненьні. Другі муж Тацянінай бабкі паходзіў з-пад Харкава, і менавіта ён паўплываў на яе найбольш. Што адметнага ва ўкраінскім мысьленьні? «Яны вельмі вясёлыя і экспрэсіўныя. Можа і праўда, што для ўсіх славянаў уласьцівая лірычнасьць характару, але менавіта ў беларусаў і ўкраінцаў яна праяўляецца найбольш выразна. А яшчэ нас яднае пэўная глыбока схаваная туга», — лічыць Тацяна Сьнітко.

 

Уладзімер Бербераў, удзельнік музычнага праекту «Ліцьвіны», чый першы сур’ёзны выступ адбыўся менавіта ў Кіеве, кажа, што для яго Ўкраіна — гэта перш-наперш грунтоўная музычная творчасьць. Ён мяркуе, што ніякія не расейцы, а менавіта ўкраінцы — адзіныя, хто на постсавецкай прасторы стварае цікавую, зьмястоўную музыку, не папсу.

Украінская мова і сам ейны носьбіт — украінскі народ — вельмі падабаюцца ўніяцкаму сьвятару айцу Андрэю Абламейку, які пэўны час вучыўся ў гэтай дзяржаве, і тамсама, ва Ўкраіне, быў высьвечаны на дыякана. «Безумоўна, паміж намі існуе адчувальная розьніца: мы — больш паўночна-заходнія, а ўкраінцы — паўднёва-ўсходнія славяне», — кажа сьвятар.

На жаль, для большай часткі беларускай моладзі прымаўка «Ў гародзе — бузіна, а ў Кіеве — дзядзька» трансфармавалася ў «На базары — танная ўкраінская гарэлка ды алей, а дзядзька ці цётка — у Крыме або Данбасе». Некаторыя, што праўда, згадваюць яшчэ Гогаля з Тарасам Бульбам ці анэкдоты пра сало ды пыво з москалямі. І ўсё. Больш нічога іх з Украінай ня зьвязвае, а ўкраінская палітыка для маладых людзей такая ж далёкая, як і беларуская. Толькі адзін са студэнтаў адзначыў, што яму б вельмі не хацелася, каб прозьвішча наступнага ўкраінскага прэзыдэнта рыфмавалася з прозьвішчам Лукашэнкі, бо ў нас, маўляў, толькі дзесяць мільёнаў гаруюць, а ўкраінцаў — пяцьдзесят.

Анатоль Прасаловіч


Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць