Архіў

Сяргей Радштэйн. Мусульмане помсьцяць за Хрыста

№ 34 (155), 13 — 19 сьнежня 1999 г.


 

Мусульмане помсьцяць за Хрыста

Мусульманскія радыкалы ў Лёндане абвесьцілі фэтву Тэрэнсу Макнэлі

 

Паводле ісламу, фэтва — гэта адназначны сьмяротны прысуд. Абвешчаны ён за п’есу “Corpus Christi”, у якой вольна трактуецца постаць Ісуса Хрыста. Ісус, які для хрысьціянаў — сын Божы, для мусульманаў лічыцца вялікім прарокам, роўным Майсею. Ісламісты тлумачаць свае дзеяньні тым, што абраза прарока Ісуса — гэта абраза ісламу. Ужо ад пачатку п’еса выклікала пратэсты хрысьціянаў, бо Хрыстосу ў творы надаюцца гомаэратычныя рысы. Цяпер жа перад тэатрам, дзе пастаўленая п’еса, разам пратэстуюць каталікі і мусульмане.

Выпадак незвычайны ня толькі дзеля таго, што на шалі пакладзенае чалавечае жыцьцё, але й таму, што Макнэлі — немусульманін, а таму ня можа разглядацца адступнікам ад веры, тады як фэтву можна абвясьціць толькі адступнікам ад ісламскага закону. Ніколі раней фэтву не абвяшчалі немусульманіну. Абвесьціў фэтву лёнданскі прадстаўнік Усамы Бін Ладэна, які не зьяўляецца ні аяталом, ні шэйхам, што таксама супярэчыць ісламскай традыцыі.

Лёндан стаў апошнім часам буйным цэнтрам ісламізму, і ідэі, што там нараджаюцца, моцна ўплываюць на ўсіх мусульманаў заходняга сьвету. Менавіта ў Лёндане ў 1989 годзе палілі пудзілы Рушдзі.

Цяперашні жэст мусульманаў — запрашэньне да супрацоўніцтва паміж ісламскімі і хрысьціянскімі фундамэнталістамі. Даўно ўжо шмат хто з хрысьціянаў наракаў, што калі б хто зрабіў з вобразам Магамэта тое, што вычвараюць мастакі з Хрыстом, то яго б даўно на сьвеце не было, і шкадаваў, што ісламскія правілы не распаўсюджваюцца на нехрысьціянскі сьвет. Між тым абаронцы Макнэлі гавораць пра свабоду сумленьня і свабоду творчасьці.

Сяргей Радштэйн


Каментары

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць