Архіў

Алесь Аркуш. Пчала ўчапілася ў верас

№ 7 (164), 14 — 20 лютага 2000 г.


 

Пчала ўчапілася ў верас

 

М.Папека. Чарнавікі...: Берасьцейскае вогнішча, 1999.

Мікола Папека, пчаляр, які жыве на Пружанчыне, выдаў у Берасьці ў сэрыі «Берасьцейскае вогнішча» (сёмая кніга сэрыі) паэтычны зборнік «Чарнавікі...». Прадмову да яго напісаў Мікола Купрэеў.

Пчолы і пчалярства заўсёды былі сымбалем чысьціні, прыгажосьці і чарадзейства, як і паэзія. Кажуць, пчолы трываюць толькі добрага чалавека. Сам Мікола ў кніжцы выказаў падзяку сваім двухкрылым фундатарам за зьяўленьне «Чарнавікоў...».

Паэзія Папекі — экспэрымэнтатарская. Асобныя вершы нагадваюць «вынаходніцтвы» Разанава. Ён, як і Разанаў, імкнецца адшукаць прарадзіму слова, разгадаць ягоныя коды. Вось як ён тлумачыць уласнае прозьвішча:

ПА — узрыўныя гукі, што для ўсяго
ўтвараюць ПАверхню:
крыві — ПАкроў,
ветру — ПАветра,
гонару — ПАгоны, —
гукі аб’ёмнасьці, ёмістасьці,
па-звыкламу пышнасьці.

ПЕ — цёплае ПЕчы сьПЕўнасьць,
пладоў лета сьПЕласьць.
КА — унаўленасьць рэчаў,
іх КАнкрэтнасьць.
А цалкам ПАПЕКА —
з гарачае печы пахкі бохан хлеба.

У ягоных вершах прабіваюцца палітычныя ноткі, напэўна, Папека — актывіст БНФ, і беларушчына для яго — ня толькі паэзія. Але больш, чым паэт-палітык кранае паэт-пчаляр, які бачыць паэзію ў зумканьні пчалы, паху кветак, шолаху чаратоў:

Чародамі
шпарка шпакі
лётаюць
над чаратамі.

Ластаўкі
не мінаюць стаўкі,
з ласкі крыльляў
у чаратах ласуюцца.

На воднай роўнядзі
лебедзі
з хвалямі ладзяць —
белым крыльлем
чараты гладзяць.

Часта паэты, што жывуць у вёсцы, у сваёй творчасьці мкнуцца ўцячы з свайго «правінцыйнага» жыцьця ў нейкую штучную прыдумку. Папека — не. Ён годны, і горды, і катэгарычны. Нібы віхрасты «маладафронтавец». Папека — пчоламі навучаны.

Так прыемна пахнуць
прыгожыя белыя канваліі,
а пчала праляцела...

Алесь Аркуш


Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча9

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рыхтуе новую серыю выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»4

У Гомелі паказалі бівень маманта з самым старажытным арнаментам у Беларусі

Карціны з беларускай сядзібы Радзівілаў вярнулі, але ў Польшчу49

Беларусы з дыпламатычнымі пашпартамі фігуруюць у гучнай крымінальнай справе ў Турцыі1

Вы не пазнаеце раёна плошчы Перамогі. Там з'явіцца пешаходная вуліца і незвычайны трамвай9

Уводзяць нарматыў беларускіх тавараў у крамах5

Пяскоў: Украіна і далей будзе адчуваць адказы Расіі на ўдары па складах Ozon і іншай інфраструктуры6

Былая ўдзельніца Pussy Riot расказала, што яе пад пагрозай зняволення завербавала ФСБ. З яе дапамогай хацелі забіць выдаўца «Медыязоны»9

«Якое ж марнаванне грошай». У Лідзе будуюць першы падземны пераход, які нікому не патрэбны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча9

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць