Архіў

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

№ 26 (183), 26 чэрвеня — 4 ліпеня 2000 г.


 

Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю

 

Р.Барадулін. Лісты ў Гельсынкі. — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2000. — 84 с. — Наклад 3000 ас. ISBN 985-6318-79-3

28 вершаваных лістоў, адасланых Рыгорам Барадуліным Васілю Быкаву ў Гельсынкі. Як адказы на лісты пры канцы кнігі зьмешчаныя малюнкі аўтара «Знаку бяды». Кнігу можна набыць за 450 рублёў.

А.Бельскі. Краса й смутак: Дапаможнік для настаўнікаў. — Менск: Мастацкая літаратура, 2000. — 237 с. — Наклад 8500 ас. ISBN 985-02-0077-4

Разглядаюцца творы школьнае праграмы.

Я.Колас. Дрыгва: Аповесьць, апавяданьні: Для сярэдняга школьнага веку/ Мастак С.Зьвяруга. — Менск: Юнацтва, 2000. — 224 с.: іл. — Наклад 6000 ас. ISBN 985-05-0360-2

Славутая Коласава аповесьць пра дзеда Талаша й некалькі апавяданьняў складаюць зьмест гэтае кнігі.

К.Шэрман. Los puntos cardinales — Кірункі сьвету — Cardinal Points — Стороны света: Паэма/ Пераклад з гішпанскае мовы Р.Барадуліна, В.Рыч, І.Бурсава. — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2000. — 96 с. — Наклад 2000 ас. ISBN 985-6318-78-5

Кніга гішпанамоўнага беларускага пісь-меньніка Карласа Шэрмана ўлучае ягоную паэму па-гішпанску, беларуску, ангельску і расейску.

Г.Брэская. Настурцыі: Першая кніга паэзіі. — Полацак: Выдавецкая суполка «Полацкае ляда», 2000. — 32 с. — Наклад 100 ас.

Ганна Брэская — адна з найадметнейшых паэтак Полаччыны. Пакуль адшукана толькі трынаццаць ейных вершаў, што раскіданыя па розных альманахах ды часапісах 1920-х гадоў. Гэтая кніга — першая спроба вярнуць імя творцы зь нябыту. У зборніку зьмешчаны партрэт паэткі з альманаху «Наддзьвіньне» (Полацак, 1926 г.) і прадмова з аглядам творчасьці й жыцьцяпісу Ганны Брэскай, напісаная Алесем Аркушам.

Лідзкі летапісец: Краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часапіс. № 1 (9), студзень-сакавік 2000 г. — Ліда, 2000. — 32 с. — Наклад 400 ас.

Ihar Lalkou. Apercu de l’histoire politique du Grand-Duche de Lithuanie: у сэрыі Collection Bielorussie. — Paris-Montreal: l’Harmattan, 2000. - 128 c. ISBN 2-7384-9207-X.

Першая кніга ў новай сэрыі франка-канадзкага выдавецтва, прысьвечанага нашай краіне. Прадмову да кнігі напісаў Бруна Дрвескі. З выдавецтвам можна скантактавацца праз e-mail: [email protected].

 

Агляд падрыхтаваў Віктар Мухін


Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць