Архіў

Тыдзень нашага жыцьця

№ 41 (198), 9 — 16 кастрычніка 2000 г.


 Тыдзень нашага жыцьця

 

ЗША не прызнаюць выбараў

Дзярждэпартамэнт ЗША ў сваім прэсавым рэлізе запэўніў, што Амэрыка не прызнае вынікаў парлямэнцкіх выбараў у Беларусі і ня будзе накіроўваць на іх сваіх наглядальнікаў, бо выбары дэмакратычнымі ня будуць. Гэта ж пацьвердзіў намесьнік дзяржсакратара ЗША Строўб Тэлбат у размове зь лідэрам “Хартыі-97” Андрэем Саньнікавым.

 

Лявонаў на волі

6 кастрычніка выйшаў на волю з Аршанскай калёніі былы міністар сельскай гаспадаркі Беларусі Васіль Лявонаў. Выпусьцілі па амністыі таму, што сп.Лявонаву ўжо за 60, ён ужо адбыў палову тэрміну ды не парушаў рэжыму. Нагадаем, што яго абвінавачвалі ў крадзяжы ды хабары. Сам Лявонаў лічыць, што прычынаю ўсяму ягоныя спробы рэфармаваць сельскую гаспадарку.

 

Дражын хоча ў адстаўку

6 кастрычніка падаў у адстаўку старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Міхаіл Дражын. Аляксандар Лукашэнка даручыў Дражыну “вывесьці эканоміку вобласьці на якасна новы ўзровень”, а той лічыць, што ня здолеў даць гэтаму рады. Кажуць, Лукашэнка той адстаўкі можа й не прыняць.

 

“Вольная сцэна” жыве

Тэатар “Вольная сцэна” выходзіць з падпарадкаваньня Міністэрству культуры. Пра гэта абвесьціў на адкрыцьці тэатральнага сэзону на “Вольнай сцэне” нязьменны кіраўнік тэатру Валеры Мазынскі. Частка актораў пры гэтых словах расплакалася проста на сцэне. Палова актораў сыходзіць разам зь ім, забіраючы з сабою знаёмую назву. “Вольная сцэна” будзе існаваць самастойна, арандаваць сцэны. Магчыма, тэатру дапаможа ў працы знаны драматург Аляксей Дудараў, а ачольваны ім Саюз тэатральных дзеячаў возьме вольны тэатар пад сваё крыло.

 

900 год Давыд-Гарадку

На мінулым тыдні Давыд-Гарадок сьвяткаваў сваё 900-годзьдзе. Падфарбавалі фасады дамоў, падрамантавалі вуліцы.

 

Працоўны дзень чыноўнікаў – з 9 да 18

З 2 кастрычніка 2000 года міністэрствы і іншыя органы дзяржаўнага кіраваньня Беларусі перайшлі на ранейшы рэжым працы: з 9-й да 18-й гадзіны, перапынак на абед — з 13-й да 14-й гадзіны. Зь лістапада 1999 г. працоўны дзень чыноўнікаў спрабавалі перасунуць на паўгадзіны (8.30—17.30), але гэта стварала вялікія перагрузкі на транспарце.

 

Банк “Белбалтыя” пазбаўлены ліцэнзіі

Папулярнаму сярод прыватных укладчыкаў банку “Белбалтыя” не прадоўжаная ліцэнзія на прыцягненьне прыватных укладаў. Пакуль невядома, ці адаб’ецца гэта на інтарэсах тых, хто трымаў у ім грошы. Кіраўнік Нацбанку Пятро Пракаповіч заявіў, што банк не парушаў законаў, але апынуўся ў сытуацыі, калі ягоныя замежныя актывы не ўдаецца прадаць і вярнуць грошы ў Беларусь. Сп.Пракаповіч заклікаў мэдыі стрымана паставіцца да сытуацыі, каб сярод укладчыкаў ня ўзьнікла панікі.

 

Беларускі супэртанк

Танк, які змайстравалі на беларускім прадпрыемстве “Мінатор-сэрвіс”, можа навесьці жах на каго заўгодна. Машына-забойца пад назовам 2Т ня мае аналягаў у сьвеце. Яна зробленая паводле тэхналёгіі “стэлз”, а таму амаль нябачная для радараў, рухаецца з хуткасьцю 100 км у гадзіну (звычайны танк рэдка калі разьвівае 70), мае запас ходу 1000 кілямэтраў (сучасныя танкі — каля 600). Дзейнічае аўтаномна, прызначаны для глыбокай выведкі і дывэрсійных апэрацыяў. Гэта першы танк, цалкам збудаваны ў Беларусі. Ды толькі і нам, і нашым суседзям набываць такія танкі задорага. Але на моцную зброю пакупнік заўжды знойдзецца. Нездарма вядзецца распрацоўка мадыфікацыяў 2Т для гарачага і халоднага кліматаў.

Паводле паведамленьняў агенцтва БелаПАН


Каментары

Цяпер чытаюць

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне загінуў сын расійскага неанацыста Вячаслава Дацыка13

Оперны тэатр апублікаваў фота дырэктаркі, але перастараўся з фоташопам4

Названы самы высокааплатны акцёр мінулага года

Аргенцінец закахаўся ў беларуску і пераехаў на хутар пад Маладзечнам7

Беларус спазніўся на самалёт з Дубая і просіць кампенсацыю. Тураператар кажа, што ён сам вінаваты3

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»37

Аляксей Талай вырашыў зрабіць аперацыю на носе8

«Ідзіце нах*й». У Крамлі нецэнзурна адказалі на прапанову Францыі далучыць ЕС да мірных перамоў23

У Казахстане праходзіць рэферэндум па папраўках, якія на 80% мяняюць Канстытуцыю. Што там?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Пасярод іранскіх бамбёжак Дубая Кірыл Руды перабраўся з Эміратаў у ЗША: «Рады злучаць кантыненты! Не саромейцеся да мяне звяртацца»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць