Архіў

Барыс Тумар. Шарэцкі – скул

№ 41 (250), 8 кастрычніка 2001 г.


 Шарэцкі – скул*

Сямён Шарэцкі, кіраўнік апошняга Вярхоўнага Савету легітымнага скліканьня, у ліпені пераехаў зь Вільні ў ЗША. Ён атабарыўся ў Кліўлендзе, гістарычным цэнтры беларускай эміграцыі, і жыве пакуль у цэнтры для такіх палітэмігрантаў, як ён.

 

Калі тэлефануеш туды, табе адказвае — на нейкай балканскай мове — дзяжурны на вахце: “Шарэцкі? Нэ знам, нэ знам…”. Дзяжурны ня ведае ні ангельскай, ні расейскай. Іншым разам шанцуе натрапіць на жанчыну, якая трохі разумее беларускую і ведае колькі словаў па-ангельску. “Скул! Шарэцкі — скул!”

Удзень Сямён Шарэцкі вучыцца ангельскае мовы, наведвае школку. Калі я даведаваюся пра гэта, мне чамусьці прыгадваецца ягоная кулюарная мянушка — Шарык.

Міраж палітычнае ці эканамічнае эміграцыі звабіў дзясяткі беларускіх грамадзкіх дзеячоў. У Беларусі гэта былі паважаныя, запатрабаваныя людзі. За мяжою 90% зь іх — выкінутыя з грамадзкага жыцьця. Зарабляюць на хлеб, атрымліваюць матэрыяльныя дапамогі, сточваюць канцы з канцамі. І яны, і нават першае пакаленьне іхных нашчадкаў будуць пачувацца людзьмі другога гатунку. Не таму, што тамтэйшае грамадзтва асабліва дыскрымінацыйнае (гэта якраз-такі ў Беларусі пабытовы фашызм буяе). Проста — не сваё.

Адзінкі займаюцца за мяжой працай, больш ці менш адпаведнай свайму былому грамадзкаму становішчу на Бацькаўшчыне. Усе — губляюць аўтарытэт у вачах суайчыньнікаў. Пра іх забываюцца…

Барыс Тумар

* Скул — school, анг. — школа.


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў8

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянцаў абурыў каментар прэзідэнта ФІФА адносна непрысутнасці іх футбольнай зборнай на чэмпіянаце свету5

«Увесь завод разбілі. 23 прылёты было». УСУ нанеслі ўдар па важным заводзе ў Армянску, гэта спыніць вытворчасць тытану1

«Адгэтуль лічыце яго востравам». Хто і як праводзіць аперацыю «адсячэння» Крыма1

На Сардзініі забаранілі прыходзіць на пляж з парасонамі. Чаму так?5

Падпісанне мемарандума Ірана з ЗША адкладзена1

У Расіі памёр праваслаўны манах, які быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання9

У Глуску жанчына знайшла ў сябе на ўчастку незвычайны грыб2

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў8

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць