Свет33

Скрадзены мір

Баевікі Хамасу скралі Нобэлеўскую прэмію міру з дому Ясіра Арафата ў Газе. Разам з мэдалём прапаў араба‑ізраільскі мір. І нават араба-арабскі.

Баевікі Хамасу скралі Нобэлеўскую прэмію міру з дому Ясіра Арафата ў Газе. Разам з мэдалём прапаў і араба‑ізраільскі мір.

Баевікі ісламскага Хамасу, якія на мінулым тыдні прагналі палестынскую паліцыю i войска з Сэктару Газы, зьнішчаюць сымбалі скінутай імі ўлады. У пятніцу яны спустошылі палац цяперашняга прэзыдэнта Палестынскай аўтаноміі Махмуда Абаса, у нядзелю надышла чарга жытла яго папярэдніка — Ясіра Арафата, які шмат для каго з палестынцаў быў найвялікшым нацыянальным героем.

Як паведамляе палестынская прэсавая агенцыя Wafa, баевікі высадзілі дзьверы дому Арафата, скакалі па ягоных партрэтах, сарваных са сьценаў, i па памятных мундзірах. Яны таксама забралі Нобэлеўскую прэмію міру — залаты мэдаль, які Арафат атрымаў у Осла ў 1994 г.

Зьнікненьне гэтага мэдалю набывае сымбалічнае значэньне. Калі палестынскі правадыр атрымліваў яго разам з прэм’ерам Ізраілю Іцхакам Рабінам, габрэі і палестынцы упершыню ў гісторыі паверылі, што мір магчымы. Арафат афіцыйна адмовіўся ад гвалту, a Рабін пагадзіўся на стварэньне Палестынскай Аўтаноміі. Аднак праз год Рабін загінуў ад кулі габрэйскага радыкала. Арафат перажыў яго амаль на дзесяцігодзьдзе, аднак з кожным годам ён губляў палітычную вагу.

Затое ўзрастала моц ісламскага руху супраціву — Хамасу. У чацьвярговую ноч, яго баевікі захапілі Сэктар Газы. Зьмена варты канчаткова адбылася. Маладзейшыя, больш радыкальныя дзеці рэвалюцыі, пажэрлі яе піянэраў, якія пайшлі на кампраміс з Ізраілем.

Разам з нобэлеўскім мэдалём Арафата зьнікла надзея на мір на Блізкім Усходзе. І нават і надзея на тое, што палестынцы паразумеюцца міжсобку. Нават палестынцаў, якія адседжваюць прысуды ў ізраільскіх турмах, вартаўнікі мусілі разьдзяліць. Пасьля некалькіх боек прыхільнікі Хамасу апынуліся ў іншых карпусах — асобна ад палітычных праціўнікаў‑адзінаверцаў.

Прэзыдэнт Абас учора аб’явіў па‑за законам узброеныя сілы Хамасу. «Хто б ні падтрымліваў сувязі з гэтымі сіламі, будзе пакараны згодна з правам надзвычайнага становішча» — абвяшчае дэкрэт.

Рэальна дэкрэт будзе дзейнічаць на Заходнім Беразе Ярдану, г.зн. у той частцы Аўтаноміі, у якой прэзыдэнт захаваў уладу. Ужо колькі дзён членаў Хамасу там прэвэнтыўна арыштоўваюць, a ў асобных выпадках іх забіваюць сілы бясьпекі, верныя Абасу. Дэкрэт легалізуе гэты хапун.

Вольга Данішэвіч, паводле Gazeta Wyborcza

Каментары3

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!1818

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз бестэрмінова замарозіў расійскія актывы11

Навукоўцы прапануюць выкарыстоўваць бульбоўнік для вытворчасці касметыкі

Пастаўкі зброі Украіне падтрымліваюць 64% амерыканцаў, а за ўдзел у НАТА — 68%6

На мытні затрымалі найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі партыю наркотыкаў2

Апублікавалі новыя фота з архіва Джэфры Эпштэйна. На іх ёсць і Трамп30

Літва гатовая накіраваць у Беларусь пасла па асаблівых даручэннях4

Пуцін у Туркменістане двойчы не змог правільна вымавіць прозвішча лідараў гэтай краіны7

Беларуска, якая моцна пацярпела ў аўтааварыі ў Тайландзе, вяртаецца дахаты

Дызель-цягнікі з Ліды ў апошні момант перадумалі адмяняць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні18

ГрамадстваАбнаўляецца!18

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць