Архіў

Навіны гаспадарскія

№ 22 (284), 14 чэрвеня 2002 г.


Навіны гаспадарскія

ДАТЫ ВЫПЛАТЫ ПЭНСІЙ у Берасьцейскай вобласьці ссоўваюцца на 4 дні, пачынаючы з чэрвеня. Прычына — недахоп сродкаў у фондзе сацыяльнай абароны.

ПАЗОЎ ПІВАВАРНАЙ КАМПАНІІ “БАЛТЫКА” да заводу “Крыніца” быў задаволены міжнародным арбітражным камэрцыйным судом пры Гандлёва-прамысловай палаце Расеі. “Балтыка” патрабавала ад “Крыніцы” кампэнсацыі крэдытных сродкаў у памеры 10,5 млн. даляраў, дадзеных у сярэдзіне 2001 г. пад гарантыю беларускага ўраду. Пазоў быў пададзены выключна для выкананьня валютнага заканадаўства Расеі і ня сьведчыць пра спыненьне супрацоўніцтва “Балтыкі” зь беларускім заводам.

Рэйс “Менск—Тбілісі” ўвяла “Белавія”. Зараз зьлятаць у Грузію можна штонядзелю за 183 даляры.

Вольныя цэны на мяса, кілбасы, сасіскі, сардэлькі і паштэты дазволіў вызначаць вытворцам урад. Затое дзяржава па-ранейшаму рэгулюе цэны на хлеб, нятлустыя малако, кефір, сьмятану і тварог, дзіцячае харчаваньне ды цукар.

На ювэлірныя вырабы перапрафілюецца гомельскае аб’яднаньне “Крышталь”. Сыравінай будуць прамысловыя адкіды золата і срэбра. Пакуль “Крышталь” перапрацоўвае алмазы, але апошнім часам іх імпарт з Расеі рэзка зьменшыўся.

Інфляцыя ў Беларусі ў красавіку была 2,9%. Ва Ўкраіне цэны вырасьлі на 1,4%, у Расеі — на 1,2%.

Унёскаў на сканчэньне будоўлі нацыянальнага цэнтру тэнісу патрабуюць зь менскіх прадпрымальнікаў. Малыя структуры бізнэсу мусяць здаць па 300, а буйныя — па 1000 даляраў.

5%-ы падатак з распаўсюднікаў рэклямы будзе браць Менгарвыканкам з 1 ліпеня. Найбольш пацерпяць ад гэтага газэты і часопісы.

10-рублёвыя срэбныя і рублёвыя медна-нікелевыя манэты адбілі на замову Нацбанку да 120-й гадавіны Янкі Купалы і Якуба Коласа. Наклад кожнай срэбнай манэты — 1000, а медна-нікелевай — 2000 асобнікаў.

Кампанія “Ітэра” зьбіраецца напалову скараціць пастаўкі прыроднага газу ў Беларусь, бо “Белтрансгаз” нібыта своечасова не вяртае пазык. На 10 чэрвеня ён быў вінен “Ітэры” 24,3 млн. даляраў.

ВУП у студзені—траўні павялічыўся на 4,3% ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2001 г. Прамысловая вытворчасьць вырасла на 3,1%. На 3,9% вырас аб’ём сельгасвытворчасьці. Толькі вытворчасьць яек зьменшылася на 7%.

С.І.


Каментары

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму32

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Карач усур’ёз занялася кліматычнымі праблемамі35

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

Сёлета беларусаў ужо два разы ўкусілі кляшчы

Мужчына ўцягнуў ГУБАЗіК у сямейны канфлікт, спрабуючы пасадзіць маці свайго сына за «экстрэмізм»2

Пад Мядзелам нарэшце прадалі вінзавод з 200‑гадовай гісторыяй

Рыжанкоў не паляцеў на Раду міру, бо яму не далі візу21

Рыжанкоў замест паездкі ў Вашынгтон пайшоў на літаратурную вечарыну ў Мінску3

Такаеў прапанаваў Радзе міру заснаваць прэмію імя Трампа12

Адпускаць Наталлю Левую ў Гомель адправіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму32

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць