Архіў

Наша войска ў камізэльках

№ 22 (284), 14 чэрвеня 2002 г.


пераабмундзіраваньне

Наша войска ў камізэльках

Сёлета шэраг падразьдзяленьняў беларускага войска атрымаў новую форму. Чыноўнікі зь Мінабароны кажуць, што праз тры гады яе апрануць усе вайскоўцы.

Міністар абароны генэрал-палкоўнік Леанід Мальцаў плянуе скончыць рэфармаваньне беларускага войска ў 2005 г. Да таго часу Ўзброеныя Сілы краіны скароцяцца з 80 тыс. вайскоўцаў і 20 тыс. цывільных службоўцаў да 50 і 15 тыс. адпаведна. Адным зь першых крокаў рэформы сталася распрацоўка абмундзіраваньня новага ўзору.

Яно будзе розьніцца ад старога іншым малюнкам камуфляжу, разьмешчаным упоперак (раней ён разьмяшчаўся ўздоўж). У рэчавай службе тылу Ўзброеных Сілаў, якая займалася распрацоўкай абмундзіраваньня, кажуць, што яно зробленае з больш якаснай тканіны — ня будзе гэтак выгараць і выцягвацца.

Апроч таго, у кожнага вайскоўца будзе “разгрузачная камізэлька”, кшталту тых, якія маюць дэсантнікі. У яе кішэні можна будзе класьці мэдыкамэнты, магазыны з патронамі, гранаты, харчы, радыёстанцыю — усё, што раней месьцілася ў сумках. Камізэлькі для аўтаматчыкаў, снайпэраў і кулямётчыкаў будуць розьніцца. Па дэсантным варыянце зроблены і рэчавы мех, у якім, сярод іншага, мусіць быць спартовы касьцюм, зьмена абутку і г.д. Афіцэры атрымаюць індывідуальныя радыёстанцыі ды каліматорныя лазэрныя прыцэлы.

Першымі форму новага ўзору атрымалі жаўнеры і афіцэры найбольш баяздольных часьцей. Так, сёлета ўвесну яе апранула 1-я мотастралковая рота 11-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады, што стаіць у Слоніме. Леанід Мальцаў у красавіку асабіста агледзеў гэтую роту і быў задаволены выглядам байцоў у новым абмундзіраваньні. А ў часе сумесных расейска-беларускіх вучэньняў на Гарахавецкім палігоне пад Масквой слонімская рота ўразіла расейцаў сваёй амаль “NATOўскай” формай.

Алег Тачоны


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна13

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна33

Блогерка, што пераехала з Піцера пад Мінск, скардзіцца, што ніводзін забудоўшчык не звярнуўся да яе па рэкламу6

У цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цэлы паверх адвялі вайскоўцам5

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў11

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць