Улада

Менскія кабельныя сеткі возьмуць пад кантроль

У найбліжэйшы час у Менску пачне працаваць камісія Менгарвыканкама па разьвіцьці паралельных кабельных інфармацыйных сетак.

У найбліжэйшы час у Мінску пачне працаваць камісія Мінгарвыканкама па развіцці паралельных кабельных інфармацыйных сетак. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 20 чэрвеня паведаміў дырэктар УП «Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі» (МТІС) Віктар Бычкоў.

Паводле яго слоў, адпаведнае рашэнне ўжо гатова, і яго плануецца прыняць на найбліжэйшых пасяджэннях гарвыканкама. «Гэтага рашэння доўгі час чакалі ўсе аператары кабельнага тэлебачання ў Мінску і арганізацыі, якія займаюцца прадастаўленнем інтэрент‑паслуг і развіццём сетак па перадачы звестак», — зазначыў В.Бычкоў.

Гэтая камісія ствараецца з мэтай развіцця ў горадзе сістэм кабельнага тэлебачання і сетак, якія перадаюць інфармацыю, фармавання тэхнічнай палітыкі і перспектывы развіцця сетак, упарадкавання дзеяння аператараў кабельнага тэлебачання. Адміністрацыям раёнаў, паводле слоў Бычкова, даецца права дазваляць будаўніцтва і рэканструкцыю кабельных інфармацыйных сетак, але ўсе рашэнні будуць узгадняцца са ствараемай камісіяй. Арганізацыі, якія займаюцца развіццём інфармацыйных сетак у Мінску, з сярэдзіны ліпеня ўжо могуць звяртацца ў камісію па пытаннях будаўніцтва новых і рэканструкцыі існуючых сетак.

Як адзначыў В.Бычкоў, у Мінску «існавалі праблемы з будаўніцтвам сетак кабельнага тэлебачання, якое раней вялося хаатычна і разрознена». «Так, некаторыя аператары маглі весці будаўніцтва па ўсёй тэрыторыі горада, іншым прадастаўляліся пэўныя вуліцы. Зараз любы аператар зможа падаць заяўку ў камісію, і яна згодна з зацверджаным планам развіцця сетак будзе выдаваць дазвол на будаўніцтва, — сказаў В.Бычкоў. — Цяпер не будзе такога, калі ў цэнтры горада сеткі не будаваліся з‑за нізкай шчыльнасці забудовы жылымі дамамі. Усе хацелі будаваць у спальных раёнах, а ў нас засталося 60 тысяч кватэр, якія прымаюць па тры каналы на эфірную антэну». Паводле слоў В.Бычкова, «камісія ў першую чаргу будзе выдаваць дазвол на будаўніцтва кабельных сетак у тых раёнах, якія пакуль не падключаны». Хаця, паведаміў ён, будаўніцтва сетак у цэнтры горада эканамічна не выгадна — неабходны вялікія ўкладанні, а аддача нізкая.

Паводле інфармацыі В.Бычкова, зараз у Мінску свае паслугі прадастаўляюць дзесяць аператараў кабельнага тэлебачання.

Марына Носава, БелаПАН

Каментары

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць