Архіў

Крыж па-за законам

Усталяваньне крыжа

***

У верасьні ў вёсцы Беліца (Лідчына), дзе ў 1659 г. тутэйшае шляхецкае рушаньне пабіла маскоўскае войска Хаванскага, быў усталяваны памятны крыж — якраз ля броду церазь Нёман, дзе адбылася бітва.

Ініцыяваў ушанаваньне памяці продкаў старшыня мясцовай філіі ТБМ Станіслаў Суднік. Праз два тыдні мясцовыя ўлады паведамілі яму, што крыж усталяваны “незаконна” — без даведкі з Інстытуту гісторыі, зямельнага пляну і г.д. — і яго трэба зьнесьці.

Усталяваньне крыжа
У адказ людзі, падахвочаныя мясцовым пробашчам, зладзілі ля крыжа дзяжурства. Улады крыху адступіліся, параіўшы С.Судніку хутка сабраць усе неабходныя паперкі, але сытуацыя з крыжам яшчэ застаецца няпэўнай.

Сам С.Суднік цьвердзіць, што зямля, на якой стаіць крыж, — няўдобіца, непрыдатная для гаспадарчага выкарыстаньня. Дазвол на ўсталяваньне крыжа яму быў выдадзены на паседжаньні рады мясцовага сельсавету. На той час, паводле словаў старшыні філіі ТБМ, аніякіх іншых дакумэнтаў ад яго не патрабавалі. “Я не абавязаны ведаць, якія дакумэнты патрэбныя, — кажа С.Суднік. — Я мушу толькі сабраць дакумэнты, а ўжо якія — мусяць ведаць чыноўнікі. Тады яны ад мяне большага не патрабавалі”. Толькі пасьля ўсталяваньня крыжа райвыканкам адмяніў дазвол сельсавету.

С.Суднік не зьбіраецца здавацца: “Я пэўны, што кожны суд вырашыць справу на маю карысьць”. Цяпер старшыня лідзкай філіі ТБМ чакае адказу з Інстытуту гісторыі: туды быў накіраваны запыт наконт гістарычнасьці самой падзеі.

С.М., А.Ш.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая103

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над купляй Нежынскага рудніка калійных соляў8

Лукашэнка заявіў, што Трамп яго запрасіў у Фларыду7

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто4

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

Палітвязняў пачалі масава выпускаць з калоній і з хімій6

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць вярнуць захопленыя літоўскія фуры6

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні20

Памёр украінскі патрыярх Філарэт1

Чака Норыса экстранна шпіталізавалі на Гаваях пасля цяжкой медыцынскай сітуацыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая103

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць