Архіў

Вось зла, палюбіш і...

***

Піларама аналітычная.Тэма выпуску — нявыпуск Лукашэнкі ў Прагу.

Касьцям: А, паскуды! Каталікі! Пратэстанты! Гусіты! Жыдамасоны! Амэрыканскія падпявалы! Ну нічога — будзе і на нашай вуліцы 68-ы год!

Тыкубовіч: Супакойцеся, калега! Як адзначыў Гарант Канстытуцыі, курс на збліжэньне з Эўропай, пашырэньне інтэграцыі з Расеяй і адначасовае ўмацаваньне сувэрэнітэту застаецца нязьменным, нягледзячы на непажаданыя для саюзнае дзяржавы дзеяньні кіраўніцтва Расеі, якое яшчэ не зразумела, што нікуды ад нас ня дзенецца.

Лабэцька: Правільныя дзеяньні! Не плацілі за газ — мерзьніце цяпер. Няма чаго мне грошы на квіток да Масквы зьбіраць.

Касьцям (з надзеяй): Дык ці сабралі хоць?

Лабэцька: Якое там! Хапіла раз Хамакадзе патэлефанаваць.

Тыкубовіч: Пачытаем, пачытаем...

Лабэцька: А я маю інфармацыю з расейскіх крыніцаў, што Гаранта не пусьцілі ў Чэхію, бо ён вёз у сваім самалёце чачэнскую сям’ю з сарака пяці баевікоў.

Касьцям: Ды не баевікоў, а будаўнікоў — для ўзьвядзеньня часовага кампактнага бункеру на тэрыторыі Прагі. Чэхі ж самі сказалі, што ня ў стане забясьпечыць неабходныя ахоўныя мерапрыемствы. Астатнія два самалёты “Белавія” мусілі перавозіць мяхі з цэмэнтам і арматуру.

Лабэцька: Экспэртыза паказала, што пілёты, пабыўшы ля тых мяхоў, уявілі сябе асамі “Люфтвафэ” і шляхам прыцэльнага бамбардаваньня зацэмэнтавалі некалькі гектараў ворыва. Старшыня мясцовага калгасу плянуе паставіць там такі...

Касьцям: А што ж яны там думалі, на загніваючым Захадзе, — нас можна нагамі таптаць? Мы тут стаім апошнім славянскім рубяжом, не пускаючы да іх нелегальную кантрабанду наркотыкаў і віетнамцаў, а яны нам — “вось зла”? Але няхай ведаюць шырыню нашае душы! У тых мяхах быў пакуль што не какаін і не стрыхнін, папросту сярод цэмэнту паклалі колькі нашулак з ладанам — дзеля хутчэйшае праваславянізацыі заходняга сьвету.

Хтозік: Дарэчы, пра Ладэна. Глядзіце, каб усходні не давялося славянізаваць. Апошняя заява Пуціна пра абразаньне была зробленая ня проста так: Расея ў хуткім часе прыме іслам.

Касьцям: Ну, тады трымайцеся, праклятыя імпэрыялісты! Гэта ж якая вось атрымаецца! Мы, Расея, Садам, Назарбаеў зь Ніязавым, а там і Фідэль з-за акіяну працягне брацкую руку дапамогі. Алаг акбар!

Невядома, да чаго нашыя аналітыкі дагаварыліся б, калі б не прыйшоў факс з адміністрацыі Гаранта, згодна зь якім усе мусілі тэрмінова зьявіцца на суботнік, што праводзіўся ў рамках месячніку навядзеньня парадку на зямлі.

Аддзел аналітыкі

Каментары

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай22

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў15

У мінскім наземным транспарце запрацавалі кнопкі адкрыцця дзвярэй4

«Мы не пара»: Патап і Насця Каменскіх абвясцілі пра разрыў5

На Канферэнцыі беларусаў у Варшаве чацвёра чалавек разгарнулі плакаты супраць Ціханоўскай. Яна адказала57

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу11

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай22

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць