Архіў

Навука пра дачнікаў

Дачнікам, якія з шуфлікамі ў руках цікуюць за каровамі, зьбіраючы бясцэнныя для павышэньня ўраджайнасьці ляпехі, і не наўме, што яны могуць уяўляць сабой ня менш каштоўны аб’ект зацікаўленьня, толькі навуковага. Сустрэча з Рананам Эрвуэ, францускім сацыёлягам, які вывучае фэномэн савецкіх дачнікаў на беларускім матэрыяле, адбылася 13 сакавіка ў Беларускім ПЭН-цэнтры.

«Эканамічны фактар для дачнікаў не галоўны», — цьвердзіць ён. Пасьля двух гадоў дасьледаваньняў францускі навуковец зрабіў выснову, што дачнікамі кіруе складаны суплёт матываў: прага пабыць на прыродзе, жаданьне знайсьці сябе, самастойна разьмяркоўваць свой час і г.д.

Р.Эрвуэ зазначыў, што немалую ролю ў разьвіцьці дачаў адыграла і савецкая рэчаіснасьць: нястача жылплошчы ў маленькіх савецкіх кватэрках (ня кажучы пра слынныя камуналкі) правакавала гараджанаў да ад’езду за горад, каб хоць улетку «пажыць па-людзку».

Навуковец лічыць, што ня толькі прастора, але й час на дачы ды ў горадзе мае розныя «вымеры». Гэтак, на лецішчы чалавек больш вольны ў плянаваньні свайго дня, што таксама спрыяе псыхалягічнай разгрузцы. Ён сам вырашае, што, як і калі яму рабіць, а не падпарадкоўваецца рытму гарадзкога жыцьця, зададзенаму ня ім. Францускі дасьледнік адзначыў, што нашыя гарады, у прыватнасьці Менск, кепска арганізаваныя: вялікія адлегласьці паміж крамамі, вобмаль маленькіх кавярняў, дзе людзі маглі б сустракацца, адпачываць, камунікаваць.

Тым ня менш, суцяшае сп.Эрвуэ, «мы не адны ў Сусьвеце». У Францыі на 60 млн. насельніцтва прыпадае 15 млн. садочкаў. Прычым шматлікія французы, гэтаксама як і мы, высаджваюць на сваіх дзялках бульбу (праўда, не ў такой колькасьці), гуркі, памідоры, перцы. «Я таксама маю гародчык, і мой сусед па дзялцы якраз перад маім ад’ездам высаджваў цыбулю, часнык, памідоры… У нас, праўда, гуркі растуць толькі вялікія, а не такія маленькія, як ёсьць у вас. І яшчэ ў нас шмат розных салатаў, шпінату і батуну сеюць», — падзяліўся сваімі назіраньнямі дасьледнік. Дарэчы, французы выбіраюцца на свае гароды таксама не дзеля эканамічнае выгады: як і мы, яны шукаюць адпачынку, еднасьці з прыродай і г.д.

Копіі сваёй дысэртацыі пра беларускіх дачнікаў пасьля абароны ў Бардо дасьледнік дашле ў Беларусь.

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў39

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў39

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць