Архіў

Беларусь — Эўропа: выгляд збоку

Травень 2003-га. Літва ўжо ў Эўропе, а мы ўсё яшчэ рыфмуемся.

Давялося быць у Вільні якраз на гэтых выходных — падчас іхнага рэфэрэндуму. Старажытная беларуская сталіца, аддадзеная на захаваньне суседу, з галавой акунулася ў эўфарыю. Уражвае. Вечаровая Катэдральная плошча, 50 тысячаў моладзі, эўрапейскія колеры й падсьвечанае віленскае барока. Амаль няма п’яных. На сцэне пасьля рок-гуртоў выступаюць чатыры прэзыдэнты: Ландсбэргіс, Бразаўскас, Адамкус, Паксас. Віленчукі робяць авацыю Адамкусу. Што б ні казалі эўраскептыкі — прыгожа. Але на беларускіх акцыях лёзунг «Жыве Беларусь!» усё роўна гучыць мацней, дый бел-чырвона-белыя сьцягі куды больш пасуюць да віленскіх вуліцаў і эўрапейскіх колераў.

Пакуль дзевяць зь дзесяці літоўцаў на выбарчых участках аддаюць свой голас за Эўропу, мы гутарым у віленскай Рэдакцыі «НН» пра шанцы Беларусі. Пра абарону Курапатаў, якая адсюль, з-за мяжы, выглядала адзінай перамогай за апошнія гады, і якую, магчыма, давядзецца аднаўляць; пра новы рух «За достойную жизнь» — ці стане ён маскоўскім праектам, ці напоўніцца беларускім зьместам; пра тое, што нацыянальныя сілы дарэшты стаміліся…

Але дзіўна — менавіта тут, у Вільні, геаграфічна бліжэйшай да Менску за любы абласны цэнтар, ужо за эўрапейскай мяжой, верыцца ў непазьбежнасьць Эўропы для Беларусі. І бачыцца плошча Незалежнасьці, поўная моладзі зь бел-чырвона-белымі сьцяжкамі й сіня-зорнымі балёнікамі; пасьля «NRM» — чатыры кіраўнікі дзяржавы на канцэртнай сцэне пад вялізным лёзунгам «Будзьма эўрапейцамі!». Выступае Станіслаў Шушкевіч, за ім — Мечыслаў Грыб… Хто гэта наступны — няўжо Лукашэнка?! У-у-у… І, нарэшце, той, хто прывядзе Беларусь у Эўразьвяз.

Шкада, мы далекавата ад сцэны — хто гэта такі, цяпер разгледзець амаль немагчыма.

Павал Севярынец

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць