Архіў

Свабоду летуценьнікам!

Прэм’ера «Летуценьнікаў» Бэрталючы прайшла ў Менску 19 студзеня.

Прайшла спакойна, безь цісканіны ля касаў. Мо таму, што ў першы дзень было два сэансы. Заля сабралася поўная. У асноўным прыйшлі 20—25 гадовыя. Але сярод гледачоў былі заўважаныя і такія культавыя творцы, як Уладзімер Арлоў.

Цікава ўсьведамляць, што 20-гадовыя ў сваім 1968-м героі фільму — гэта сёньняшнія 55-гадовыя. Як, чытаючы Рэмарка, цікава ўсьведамляць, што яго «згубленае пакаленьне» — гэта нямецкія генэралы другой усясьветнай. Эўрапейскія залатыя 60-я ў фільме ідуць фонам: закадравай музыкай Джэніс Джоплін і Морысана, паліцэйскімі сырэнамі за акном, маніфэстацыямі ў тэлевізары. У цэнтры ж увагі — маленькае сьвята непаслухмянасьці: бацькі зьехалі на месяц, пакінуўшы дарослых дзяцей Тэа і Ізабэль ды іх амэрыканскага сябра Мэцью бавіцца ў вялізнай кватэры.

Фірмовы кактэйль Бэрталючы: вазьмеце крыху інфантылізму, дадайце эротыкі — роўна столькі, колькі яе бывае ў жыцьці ў 20 гадоў, — густа аздобце здабыткамі сусьветнага кінэматографу, замяшайце ўсё гэта ў Парыжы, а пасьля падлівайце лявацкія погляды, пакуль субстанцыя не пачне пеніцца. Стрыптыз перад бюстам Мао, мастурбацыя пад пільным поглядам таварышаў, натоўп зь сярпаста-малаткастымі сьцягамі, што камічна драпае ад паліцыі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Ігар Няхведараў

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць