Грамадства1818

Капліца на месцы сабору

А на месцы Малога Гасьцінага двара — фантан. Унітарнае прадпрыемства «Менскпраект» цішком падрыхтавала чарговы праект.

А на месцы Малога Гасьцінага двара — фантан. Унітарнае прадпрыемства «Менскпраект» цішком падрыхтавала новы праект.

Фальшаваньне старога Менску скора будзе скончана. Ва ўнітарным прадпрыемстве «Менскпраект», якое ёсьць фактычна манапалістам на правядзеньне праектных работаў на Верхнім горадзе, гэтымі днямі даводзяць да прэзэнтацыі чарговы праект.

Без агалоскі дапрацоўваецца дакумэнтацыя на два аб’екты. На месцы, дзе стаяў рэнэсансавы сабор Сьвятога Духа, узарваны камуністамі ў 1937 годзе, цяпер для Маскоўскага Патрыярхату пабудуюць капліцу (вышыня 6 мэтраў). Проста на старажытных падмурках, не зважаючы на культурны слой. Вызначанае месца – прыкладна за падмуркамі былога галоўнага фасаду сабору, углыб галоўнай навы на 2 метры.

Усё гэта, атрымліваецца, дзеля таго, каб РПЦ застаўпіла тэрыторыю, каб ніхто там нічога не плянаваў адбудоўваць.

А на месцы былога будынка малога гасцінага двара (пл.Свабоды, 19‑21) (праваруч ад галоўнага фасаду цяперашняга праваслаўнага будзе... басэйн з фантанам. Старшыня гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў ужо ўхваліў гэтыя праекты.

Беларуская рэспубліканская навукова‑метадычная рада па пытаньнях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры чарговы раз ухваліла чарговы акт вандалізму.

Хоць, у адпаведнасьці з пастановай Савету Міністраў ад 12 кастрычніка 2004 г. №1271 «Пра зацьверджаньне Комплекснай праграмы рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўленьня і добраўпарадкаваньня гістарычнага цэнтру г.Менску на 2004‑‑2010 гады» гарвыканкам унёс абодва гэтыя аб’екты ў Сьпіс будынкаў і збудаваньняў гісторыка‑культурнай спадчыны ў межах гістарычнага цэнтру. Самі прынялі, самі парушым...

Калі праекты рэалізуюцца, стары горад стане яшчэ менш падобны да таго, якім ён быў. Зьмяншаюцца шанцы на аднаўленьне Верхняга гораду ў цэласьці — кварталу шчыльнай барочнай забудовы. Бяз гэтага genius loci, дух месца старога Менску, траціцца незваротна. Замест гэтага крок за крокам Верхні горад насычаецца расейскімі архітэктурнымі элемэнтамі, якіх ён гістарычна ня ведаў.

Сяргей Харэўскі

Каментары18

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць