Архіў

Глёбус з музыкай

Сам Глёбус сваіх кніг ужо даўно ня лічыць. Кажа проста — чарговая. Хоць «Дом» адрозьніваецца ад ягоных ранейшых 14 кніг ужо таму, што твор напісаны ў жанры раману. Раней Глёбус пісаў што хочаш, але толькі не раман. «Дом» можна лічыць ня толькі найбуйнейшым творам пісьменьніка, але й першым айчынным інтэрнэт-раманам.

Тэкст на працягу трох год друкаваўся на літаратурных інтэрнэт-форумах, і наведнікі мелі магчымасьць адразу падзяліцца сваімі меркаваньнямі і нават паўплываць на далейшую хаду падзей. Часткі «Дому» друкаваліся і ў пэрыядычным друку. «Ад папярэдніх маіх кніг гэтая розьніцца перадусім гіпэррэалістычнай падачай матэрыялу», — заўважае пісьменьнік.

Каб давесьці гэтую гіпэррэалістычнасьць, сп. Адам запросіць на прэзэнтацыю герояў раману — жонку Алену, брата Міраслава, маці Ніну, дачку Ядзю і нават унука Вовачку.

Глёбус хоча працягнуць старую і добрую традыцыю літаратурна-музычных імпрэзаў: «Калісьці на прэзэнтацыі кнігі Максіма Танка гралі «Песьняры», бацька на прэзэнтацыю «Чужой Бацькаўшчыны» запрашаў прафэсійных актораў, танцораў і сьпевакоў», — згадвае пісьменьнік. У літаратурна-мастацкай частцы вечарыны самога пісьменьніка гледачы пазнаёмяцца з героямі «Дому», выступяць Уладзімер Арлоў і Зьміцер Вішнёў. У музычнай — будзе сьпяваць «NRM». Рокеры прэзэнтуюць новыя песьні, у прыватнасьці «Ой, бярозы ды сосны» на верш Адама Русака.

Вечарына пройдзе ў вялікай залі Дому літаратара 9 чэрвеня. Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць