Архіў

Што беларусу даспадобы, для швэда — звычайная зьява

Карэспандэнт «НН» правёў тыдзень са швэдзкай моладзьдзю ў Менску і тыдзень у Швэцыі.

Швэды завіталі да нас па праграме студэнцкага абмену, што ладзілася прыватнай школай (аналяг нашага тэхнікуму) зь невялічкага Кронабэргу і Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Матэрыяльны бок паездкі забясьпечваў Швэдзкі інстытут — установа, якая займаецца папулярызацыяй швэдзкай культуры й Швэцыі ў сьвеце і аналягаў якой у Беларусі, на жаль, няма.

Якія яны, гэтыя швэды?

Для скандынаўскіх студэнтаў візыт у Беларусь зьявіўся добрай магчымасьцю пабачыць на ўласныя вочы замежную дзяржаву ды пашырыць тым самым сьпіс краін, якія даводзілася наведваць. Беларускія студэнты, у сваю чаргу, дзякавалі лёсу за атрыманы шанец і чакалі незабыўных уражаньняў ад падарожжа.

Напярэдадні сустрэчы ўсё часьцей турбавала думка: «А якія яны, гэтыя швэды? Ці моладзь у Эўропе адрозьніваецца ад беларускіх студэнтаў? Калі так, дык наколькі? І за кошт чаго?»

Калі мы ўпершыню ўбачылі швэдзкіх студэнтаў, падалося, што перад вачыма паўсталі людзі зь іншай плянэты — ні больш ні менш. Настолькі незвычайна выглядалі яны ў нашым асяродзьдзі, настолькі абыякавым здавалася іхнае стаўленьне да навакольля. Аднак па меры знаёмства за вонкавай стрыманасьцю мы адкрылі сабе цікавых і таварыскіх хлапцоў і дзяўчат.

Швэды спыніліся ў гасьцініцы «Юбілейная», якую яны ўпарта менавалі «Люблянай». Будучыя журналісты акупавалі прывабныя мяккія канапы і зьдзіўлена пазіралі праз шкло на мурзатых будаўнікоў, што мітусіліся ля бязладзьдзя пліткі і асфальту, у грудах якой гублялася ня толькі прылеглая да гатэлю тэрыторыя, але і ўвесь праспэкт Машэрава. На лягічнае пытаньне «What is this?» прадбачлівыя беларускія студэнты падрыхтавалі ляканічны адказ наконт сусьветнай вайны, што нядаўна прайшла тут.

З цыгарэтай у роце і сьпевамі па жыцьці

Першым адкрыцьцём сталася тое, зь якой асалодай швэды смакталі беларускія цыгарэты. Чырвоны пачак з назвай, знаёмай кожнаму заўзятару тытуню, часьцяком мільгаў у руках моладзі. Скандынавы сапраўды ўпадабалі гэты адмысловы прадукт. Ня толькі празь ніжэйшую цану (алькаголь ды тытунь у Швэцыі надзвычай дарагі; за грошы, якія там каштуе пачак, у Беларусі можна купіць больш за два дзясяткі адпаведных аналягаў). Цыгарэты падаліся замежным гасьцям надта моцнымі, што іх надзвычай усьцешыла. Дадому кожны зь іх павёз паўнюткую сумку вырабаў Гарадзенскай тытунёвай. Незвычайны шопінг зьдзейсьнілі й тыя, хто да шкоднага занятку прыхільнасьці ня мае. Чырвоныя пачкі ў гэтым выпадку прызначаліся сябрам — як далікатэсны падарунак з далёкай краіны.

Швэдзкая моладзь увогуле разьняволеная і незакамплексаваная. Падлеткі практычна не зьвяртаюць увагі на вопратку: вызначальным тут зьяўляецца крытэр «прывабная», а не азначэньне «модная». Шыкоўнай адзежы ў іх не сустрэнеш.

А ў часе чаканьня ці то ў метро, ці то ў гатэлі, калі вакол не стае вольных месцаў, моладзь без аніякага сумневу ўладкоўваецца на падлозе, што ў нас выклікае зьдзіўленыя позіркі прахожых.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Сяржук Гусачэнка

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай3

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай3

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць