Алімпіяда 2004
І
Расквеціць кола дзён трыяда:
Натхненьне. Мір. Алімпіяда.
І на далёкія Атэны
Настроім мы свае антэны:
Хто свае ракавіны-вушы,
Хто зыбкія — як мора! — душы...
ІІ
Атэны, грэцкая сталіца, —
Цывілізацыі крыніца —
Напрыканцы нуды і лета
Зрабілася сталіцай сьвету.
Сышліся тут на жатву ў жніўні
Амаль багі й амаль багіні.
ІІІ
Яшчэ наперадзе дажынкі.
— Ты чуў апошнія навінкі?
— Ну, як там нашы беларусы?
— Сваё ня ўпусьцяць! Не хвалюйся!
І балабоніць кожны рады
Пра Адкрыцьцё Алімпіяды.
IV
Якія сіла, дух і тайна
Ў таго відовішча дызайне!
Вы мудрасьць захавалі, грэкі,
Што скарб — у целе
алавека!
І перад будучыняй Тэхна
Яго растраціць будзе грэх нам.
Каментары