Грамадства1111

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных уляпаўся ў партыю Гайдукевіча

Андрэй Савіных ціха і непрыкметна стаў намеснікам Алега Гайдукевіча. Пасада няўдзячная: двое яго папярэднікаў апынуліся за кратамі.

Былы дыпламат і дэпутат Андрэй Савіных незаўважна знайшоў сабе новую працу. Экс-пасол Беларусі ў Турцыі прыйшоў у якасці эксперта на прапагандысцкае ток-шоу на СТВ. Там Савіных прадставілі як намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі, то бок намесніка Алега Гайдукевіча.

Пасаду Савіных атрымаў ціха і непрыкметна. У сацсетках ЛДП да 2024 года ён час ад часу з’яўляўся яшчэ як беспартыйны дэпутат. А ўжо на пачатку 2025 года яго раптам пачалі прадстаўляць як члена цэнтральнага камітэта партыі. Пры гэтым пра прызначэнне Савіных на другую па значнасці пасаду ў ЛДП чамусьці асобна не паведамілі.

Магчыма, сам Савіных баіцца сурочыць, бо праца гэта зусім не ўдзячная. Бліжэйшыя паплечнікі Гайдукевіча і бачныя функцыянеры ЛДП рэгулярна траплялі ў турму. Так было, напрыклад, з намеснікам яшчэ Сяргея Гайдукевіча — Уладзімірам Карунасам: у 2009 годзе дэпутат Мінгарсавета атрымаў пяць гадоў калоніі з канфіскацыяй за карупцыю і махлярства.

Столькі ж у 2019 годзе атрымаў іншы намеснік старшыні ЛДП Сяргей Ярмыкін — яго асудзілі за махлярства ў асабліва буйным памеры. А ў 2021 годзе па тых жа артыкулах аб карупцыі і махлярстве судзілі блізкага паплечніка малодшага Гайдукевіча — Аляксандра Косача. Вынік — 8,5 года калоніі.

Савіных зрабіў кар’еру ў МЗС: ён дарос ад трэцяга сакратара да прэс-сакратара, пасля былі прызначэнні ў пасольства ў Нідэрландах і прадстаўніцтва ў Жэневе, а таксама пасада пасла ў Турцыі і Іраку. Чатыры гады Савіных працаваў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў: там ён узначальваў камісію па міжнародных справах і ў гэтым статусе трапляў у няёмкія сітуацыі на сесіях АБСЕ, раптоўна сустракаючыся з прадстаўнікамі беларускіх дэмсілаў. Але на новы тэрмін у парламент Савіных не перапрызначылі.

Цяпер ён у асноўным выступае ў ролі эксперта на дзяржаўным тэлебачанні, дзе з задавальненнем крытыкуе Захад, не гледзячы на тое, што яго дачка жыве і працуе ў Лондане.

Каментары11

  • Мент гэбэшніку ня кент
    31.03.2025
    Мянты, вайскоўцы, ляснічыя, кдб... амапаўцы з мянтамі не надта добрыя стасункі маюць нават, гэта ў межах адной структуры, калі што. Даведка, пагана працуеце.
  • даведка
    31.03.2025
    Олег Гайдукевич внук полковника КГБ, сам подполковник милиции. И в его семейной Либерально-демократической партии состоят пенсионеры КГБ...
  • даведка начная
    31.03.2025
    Эх, нешта зусім кар'ера Савіных пайшла пал адхон. У 2021, дзякуючы былым сувязям, быў куратарам трафіку мігрантаў з Ірака. Марыў стаць міністрам замежных спраў і нават лічыў сябе разумнейшым за Макея. І вось, на табе - так нізка ўпаў. Магчыма, кар'ернаму росту перашкодзіла як раз тое, што дачка ў Лондане.

Цяпер чытаюць

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе34

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце2

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

Ксенія Сітнік сабралася замуж?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе34

ЗША нанеслі ўдар па сталіцы Венесуэлы Каракасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць