Грамадства4848

Чаму не зашкварна хадзіць на канцэрты Меладзэ — тлумачыць Лойка

«У нас у кожнага сваё жыццё. І сутнасць яго не ў тым, што мы кагосьці павінны зрынуць ці задаволіць чыйсьці запыт. Мы жывём сваё жыццё так, як мы яго бачым і разумеем».

Скрын відэа канцэрта Валерыя Меладзэ ў Варшаве. Крыніца: сацыяльныя сеткі

Нядаўна спявак Валерый Меладзэ выступіў з канцэртам у Варшаве. Шмат хто з беларусаў на ім прысутнічаў і быў у захапленні. Аднак знайшліся і тыя, хто палічыў, што ісці на канцэрт прадстаўніка расійскай папсы, які да таго ж у 2021 годзе выступіў перад Віктарам Лукашэнкам, — гэта зашквар.

У новым аналітычным выпуску ТОКу эканамічная аглядальніца Вольга Лойка паспрабавала патлумачыць, чаму, на яе погляд, абвінавачанні ў адрас спевака неабгрунтаваныя.

Лойка адзначыла, што не валодае дакладнай інфармацыяй пра тое, калі канкрэтна і пры якіх абставінах Валерый Меладзэ спяваў у 2021 годзе для старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі. Для таго, каб не лічыць прысутнасць на канцэрце зашкварам, ёй дастаткова таго, што ён з'ехаў з Расіі, не падтрымаў вайну, не даваў канцэрты на акупаваных тэрыторыях.

Лойка згадвае, што ў першай палове 2021 года яна сама «была ў розных месцах. І ў Нацбанку, і ў палатцы (Палаце прадстаўнікоў — НН), і міністэрствах». У той час, як яе калегі-журналісты з Белсата і Tut.by ужо знаходзіліся ў зняволенні.

«У гэты момант, дапусцім, Зяленскі працягваў размаўляць з Лукашэнкам, ведаючы, што Лукашэнка робіць са сваімі беларусамі. Усё-такі хуткасць рэакцыі на нейкія ўнутраныя рэчы досыць адрозніваецца ў вонкавых актараў.

Чаму Зяленскі не звяртаў увагу сусветнай супольнасці на тое, што ў 2021 годзе мучаць беларусаў? Таму што ў яго быў свой парадак дня, ён заняты быў сваімі справамі».

У той жа час, як заўважае Лойка, яна добра разумее пазіцыю людзей, якія асуджаюць тых, хто прысутнічаў на канцэрце. У якасці прыкладу яна звяртаецца да гісторыі фашысцкай Германіі.

«Вось я паглядзела, якія разборкі былі ў адносінах да музыкантаў фашысцкай Германіі. І нават калі суд цябе апраўдваў, усё роўна знаходзіўся які-небудзь умоўны Томас Ман, які казаў, што хлопцы, гэта зашквар. І музыку ўсіх гэтых штраусаў мы не можам слухаць, таму што ён падтрымліваў гітлераўскую Германію. Хаця было рашэнне суда, што не падтрымліваў».

Па словах аналітыка, стаўленне залежыць ад глыбіні траўмы, ад таго, дзе ў момант канкрэтнай падзеі знаходзіўся чалавек.

«Калі ты сам сядзеў у гэты момант у канцлагеры, то, напэўна, для цябе чалавек, які там нешта ў вярхах вырашае з уладамі, гэта зашквар. Ты не пойдзеш на яго канцэрт і не захочаш слухаць яго музыку», —

даводзіць сваю пазіцыю Лойка і дадае, што «жыццё трохі складаней уладкавана».

«У нас у кожнага сваё жыццё. І сутнасць яго не ў тым, што мы кагосьці павінны зрынуць ці задаволіць чыйсьці запыт. Мы жывём сваё жыццё так, як мы яго бачым і разумеем», — даводзіць Лойка і прапануе:

«Калі вас гэта так трыгерыць, ну спытаеце ў яго: «Валерый, тады ў 2021-м вам здавалася, што гэта ок?» Нам усім у 2021-м здавалася, што некаторыя рэчы ок».

Лойка адзначае, што не трэба ацэньваць падзеі мінулага з пазіцый сённяшняга дня:

«Не трэба заднім розумам. Мы ўсе перажывалі гэтую гісторыю ўпершыню. Я думаю, што калі б Меладзэ зараз вырашаў, ці спяваць яму на канцэрце ў Віці Лукашэнкі, напэўна, рашэнне было б іншым».

Лойка дапускае, што спявак, як і шмат хто з творчых людзей, на 2021 год «не быў у павестцы»:

«Мы чакаем ад музыкантаў, што яны ўцягнуты [ў падзеі грамадска-палітычнага жыцця] і ў парадак дня. А яны творчыя людзі, на сваёй хвалі».

Каментары48

  • Алесь
    31.03.2025
    Чаму не зашкварна цытаваць Лойку, не тлумачыць "Наша Ніва"
  • Мх
    31.03.2025
    Невероятно , Некаторыя яшчэ і ў Варшаве.
  • .
    31.03.2025
    Я б не пайшоў, таму што папса. Прафанацыя.
    Калі мы зараз моцна ў палітычным кантэксце, тады такі прыклад будзе зразумелым для параўнання: быць аматарам папсы гэта як быць "паствай" Лукашэнкі, Трампа, купляцца на іх папулізм.
    І той, хто прадае вам імітацыю мастацтва, не лепш за таго, хто прадае вам імітацыю палітыкі.
    Няма і там, і там шчырасці, а людзей лічаць за "лахоў". Даюць не тое, што самі адчуваюць, а што "сыграе".

    Тое, што дзеячы поп-культуры рабілі прыватныя канцэрты для праўладных фігур - ужо наступствы. Такая праца.

    Мабыць, хто з аматараў Валерыя Меладзэ растлумачыць яго розніцу ад Стаса Міхайлава.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад7

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад

Усе навіны →
Усе навіны

«Яшчэ і крэдытны рэйтынг пацярпіць». Банкамат забраў грошы, але на рахунак яны не паступілі3

У фінале футбольнага еўракубка згуляюць каманды, якія займаюць 15-е і 16-я месцы ў сваім чэмпіянаце

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ12

Джэй Дзі Вэнс: Расія на перамовах па Украіне просіць больш за разумнае. Яна не атрымае тэрыторыі, якія нават не захапіла3

Ціханоўская: Вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблем8

Папа Леў XIV: амерыканскі місіянер у Перу, які крытыкаваў віцэ-прэзідэнта ЗША. Што вядома пра новага Папу2

Біл Гейтс вырашыў раздаць амаль усе свае грошы на працягу найбліжэйшых дваццаці гадоў6

Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі

15 + 15 + 5: Формула атрымання асалоды ад сэксу21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад7

«Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў». Расійскі журналіст апісаў прыезд Лукашэнкі на парад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць