Грамадства

У Маскоўскім раёне сталіцы з'явіцца «Сад вершаў»

У Маскоўскім раёне добраўпарадкуюць яшчэ адну зону адпачынку. «Сад вершаў» з'явіцца ў межах вуліц Алібегава, Сапегі, Брыля і пр. Дзяржынскага, піша «Мінск-Навіны».

Рэалізацыя праекта «Сад вершаў» пачнецца сёлета. За два гады 43 гектары неўладкаванай тэрыторыі плануюць прывесці ў належны выгляд у адпаведнасці з праектнымі рашэннямі маладога архітэктара.

— Да выканання першых работ па праекце прыступім ужо ў другім квартале. Гэта будуць уваходная група, пешаходныя сувязі, усталяванне інфармацыйных стэндаў, таму што «Сад вершаў» прадугледжвае дадатковае інфармацыйнае напаўненне пра нашых беларускіх пісьменнікаў. Да Дня Незалежнасці мінчане ўжо змогуць наведваць пэўную частку зоны адпачынку, — распавялі ў адміністрацыі.

Уладальнікам Гран-пры гарадскога конкурсу моладзевых ініцыятыў «Мінская змена — 2024» стаў Уладзіслаў Кашкоўскі. Ён працуе тэхнікам-праекціроўшчыкам у «Мінскпраекце». Праект па добраўпарадкаванні зялёнай зоны хлопец выставіў на конкурс яшчэ ў 2023-м. Праз год ён прадставіў дапрацаваны «Сад вершаў», у якім улічыў пажаданні спецыялістаў — і перамог.

Рэалізоўваць праект будуць на ўчастку тэрыторыі, абмежаванай вуліцамі Алібегава, Л. Сапегі, Я. Брыля і праспектам Дзяржынскага. Добраўпарадкаваць яе — задача са зорачкай, бо на лакацыі са складаным рэльефам у дадатак размешчаны лініі электраперадачы, праходзяць воданапорныя сеткі і працякае ручай Мышка. «Сад вершаў» будзе ўключаць алею вершаў, зоны ціхага адпачынку, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі. Асаблівую ўвагу нададуць стварэнню безбар'ернага асяроддзя, каб аб'ект маглі наведваць маламабільныя людзі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

Неверагодная гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»5

Пуцін учора павіншаваў расіян з вызваленнем Курскай вобласці. Z-блогеры яго абверглі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць