Грамадства22

Кандрусевіч расказаў, як незнаёмая жанчына выратавала яго пры паступленні ў інстытут

«Першы мой крок мог быць апошнім. І ў горадзе трох рэвалюцый, у Ленінградзе, чалавек, якога я першы раз бачу, мяне фактычна ўратаваў».

Тадэвуш Кандрусевіч Тадеуш Кондрусевич Tadeusz Kondrusiewicz
Тадэвуш Кандрусевіч

Арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч у 1962 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, адкуль праз год вымушаны быў сысці ў сувязі з абвінавачваннямі ў рэгулярным наведванні касцёла і ўдзеле ў набажэнствах.

«Я правучыўся толькі год па той прычыне, што мой стрыечны брат сябраваў з нейкай дзяўчынай. І тая дзяўчына яму сказала, што кіраўніцтва інстытута вельмі падазрона глядзіць на мяне, што я наведваю касцёл. Я зразумеў, што магу не закончыць інстытут. Можа быць праблема.

Я сказаў, што сам сыходжу з інстытуту, каб не было якіхсьці праблем потым», — расказаў сам Кандрусевіч у інтэрв'ю ютуб-каналу «Лосиный Рог».

Як згадвае арцыбіскуп-эмерыт, праз паўгода ён разам з аднакласнікам вырашыў паспрабаваць паступіць у адну з ВНУ Ленінграда.

«Выбралі два інстытуты — палітэх і оптыка-механічны. І кінулі манетку. Мне выпаў палітэх. Я пайшоў у палітэх, ён — у оптыка-механічны», — з гумарам згадвае Кандрусевіч.

Аднак пры падачы дакументаў у прыёмную камісію адбылася нечаканасць, якая магла б прывесці да непрыемных наступстваў:

«Я не паслаў дакументы па пошце, а прывёз іх з сабою. Стаю ў чарзе здаць дакументы. Выняў дакументы з кішэні і падаў. Гэта жанчына глядзіць-глядзіць — і потым кажа: «Вазьміце і нікому не паказвайце». Там быў крыжык. Ён у гэтыя паперы дзесьці ўлез. Я не ведаю, як ён туды трапіў.

Я падумаў: «Першы мой крок мог бы быць апошнім». І ў горадзе трох рэвалюцый, у Ленінградзе, чалавек, якога я першы раз бачу, мяне фактычна ўратаваў».

Па словах Кандрусевіча, праз шмат гадоў, у пачатку 1990-х гадоў, калі ён ужо быў арцыбіскупам у Маскве, быў запрошаны на нейкае святкаванне ў на той час ужо Санкт-Пецярбурскі політэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага. Выступаючы перад аўдыторыяй, ён расказаў пра гэты выпадак з вялікай удзячнасцю:

«Я сяджу ў прэзідыуме. Мне даюць слова. Я кажу: «Напэўна вы ўсе на мяне глядзіце як на выпускніка палітэха, які стаў каталіцкім арцыбіскупам, мітрапалітам у праваслаўнай Расіі.

Але, гавару, вы таксама трошкі вінаватыя ў гэтым. Бо ў семінарыі ў нас не толькі вучаць, але таксама фармацыя ёсць — фармацыя чалавечая, інтэлектуальная, духоўная, пастарская. А на першым месцы чалавечая стаіць. І вы пачалі мяне тут выхоўваць, фармаваць так. І распавёў гэтую гісторыю са мною».

Каментары2

  • Цікава
    31.03.2025
    Пан Кандрусевіч, лепей раскажі калі касцёл Чырвоны вернуць нам??????
  • Hooch
    31.03.2025
    Цікава, ён ня пан. Да арцыбіскупа трэба зьвяртацца Ваша Эксцэленцыя.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры7

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры7

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць