Архіў

Тапаграфія БНР

Месцы, што пазначаны на мапах часам маленькімі кропкамі, становяцца адпраўнымі пунктамі, зь якіх бяруць пачаткі лёсы цэлых нацыяў. Менск на сумежжы ХІХ—ХХ ст. стаў гэткім пунктам нулявога адліку ў найноўшай гісторыі ўсёй Беларусі й ня толькі яе.

У Менску братамі Луцкевічамі была ўтворана першая нацыянальная партыя беларусаў — Беларуская сацыялістычная грамада. Тутсама дзейнічала іх партыйная друкарня, а ў 1906 г. тут адбыўся ІІ зьезд БСГ.

З пачаткам І сусьветнай вайны адбудова беларускае дзяржаўнасьці не перапынялася. У 1917 г. дзейнічаў Беларускі нацыянальны камітэт на чале з Раманам Скірмунтам. Адна зь першых публічных акцый камітэту — наладжаны 12 сакавіка 1917 г. дзень беларускага значка ў Мeнску. Як паведамлялі газэты, у гэты дзень на вуліцах гораду прадаваліся «значкі нацыянальных колераў Беларусі — чырвонага зь белым. Упершыню забытая мова забытай беларускай вёскі дамінавала ўсюды: на вуліцах, у кавярнях, кінэматографах».

25 сакавіка 1918 г. у Менску была абвешчана незалежнасьць БНР. Ад таго дня і вядзе радавод гісторыя нашае сучаснае дзяржаўнасьці. Паводле цудоўнага наканаваньня тут, у сталіцы, ацалелі ўсе адрасы, тым ці іншым чынам зьвязаныя з ідэяй незалежнасьці Беларусі.

Убылым гарадзкім тэатры — цяпер тэатар імя Янкі Купалы — пры канцы 1917 г. адбываліся пасяджэньні Ўсебеларускага зьезду.

Засталіся тыя самыя будынкі дэпо Лібава-Роменскае чыгункі, куды пасьля разгону бальшавікамі ў 1917 г. перанесьлі сваю працу дэлегаты Ўсебеларускага зьезду. Яны месьцяцца паміж веткамі чыгункі, што кіруецца на Стоўпцы: паміж прыпынкамі «Інстытут культуры» й «Сталічны». Кожны, хто ехаў гэтым шляхам, мусіў бачыць з вокнаў вагонаў старасьвецкія цагляныя будынкі вытворчага прызначэньня ў стылі мадэрн.

У колішнім біскупскім палацы пры кляштары езуітаў — тады рэзыдэнцыі расейскіх губэрнатараў — у 1918 г. засядалі спачатку выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду, а затым і Народны сакратарыят Беларусі. Тут была прынятая Першая ўстаўная грамата. Над гэтым домам лунаў бел-чырвона-белы сьцяг, пакуль нямецкія акупацыйныя ўлады не адабралі будынак. Цяпер гэта памяшканьне музычнага ліцэю пры кансэрваторыі (плошча Свабоды, 7). Выбітны помнік беларускага барока быў зьнявечаны не да спазнаньня рэканструкцыяй канца 1960-х.

Ацалеў у выдатным стане й той самы будынак на вуліцы Валадарскага, 9 (былая Серпухаўская, 9), дзе ў залі на трэцім паверсе а восьмай раніцы 25 сакавіка была ўхваленая Трэцяя ўстаўная грамата БНР. Ён быў арандаваны ў Сялянскага пазямельнага банку ад сярэдзіны сакавіка для Народнага сакратарыяту.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам6

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі36

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі15

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам6

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць