На сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба фотагалерэя названа «Унікальная каманда»

На сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба фотагалерэя названа «Унікальная каманда»

Кантынентальная хакейная ліга 12 мая выступіла з растлумачэннем прычыны, з-за якой дыскваліфікавана каманда Аляксандра Лукашэнкі на другім Усерасійскім фестывалі па хакеі сярод аматарскіх каманд у Сочы (3–10 мая).

У прэс-рэлізе пад загалоўкам «Беларускія прафесіяналы хацелі выйграць чэмпіянат сярод аматараў» гаворыцца, што з парушэннем рэгламенту фестывалю ў складзе беларускай каманды ў матчах супраць хакеістаў-аматараў на сочынскі лёд выходзілі гульцы, якія выступалі за прафесійныя хакейныя клубы: варатар Аляксей Емяльянаў, нападнікі Эдуард Валіулін, Сяргей Пігулеўскі, Андрэй Калеснікаў і Міхаіл Захараў. Апрача таго, за беларускія прафесійныя хакейныя клубы выступалі «і іншыя хакеісты дыскваліфікаванай каманды Belarus»: форварды Андрэй Асташэвіч, Аляксандр Румо, Уладзімір Кудзін, абаронца Артур Лачаўніек, галкіпер Андрэй Кудзін.

Паводле інфармацыі КХЛ, вечарам 6 мая адбылося пасяджэнне спартыўна-дысцыплінарнай камісіі фестывалю па хакеі,

паводле вынікаў якога члены праўлення і кіраўніцтва Начной хакейнай лігі (НХЛ) прэзідэнт Аляксандр Якушаў, выканаўчы дырэктар Аляксандр Траццяк і член праўлення Андрэй Каваленка правялі сустрэчу з кіраўніцтвам беларускай дэлегацыі.

«Паколькі кіраўнік беларускай дэлегацыі на II Усерасійскім фестывалі Павел Ягораў і трэнерскі штаб каманды Belarus катэгарычна адмовіліся прывесці склад каманды ў адпаведнасць з рэгламентам, праўленне НХЛ прыняло рашэнне дыскваліфікаваць каманду Belarus. У паўфінальным матчы з «Неўскім легіёнам» ёй было залічана тэхнічнае паражэнне 0:5», — гаворыцца ў рэлізе.

«Вымушанае» растлумачэнне КХЛ мела месца «ў сувязі з выхадам на тэлеканале „Беларусь 1“ спецыяльнага рэпартажу «Вельмі хочацца ў фінал»,
прысвечанага дыскваліфікацыі каманды Belarus». Ініцыятарам дыскваліфікацыі быў названы намеснік старшыні праўлення ААТ «Газпром» прэзідэнт КХЛ Аляксандр Мядзведзеў, які гуляў за «Неўскі легіён».

КХЛ не тлумачыць, чаму пытанні да складу каманды Лукашэнкі ўзніклі толькі пасля завяршэння папярэдняга раўнда турніру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?