Спорт99

«Ёсць матчы, калі ўсё атрымліваецца»: Беларусь феерычна абыграла Ісландыю ў гандбол — фотарэпартаж

Адборачны турнір да чэмпіяната Еўропы па гандболе выйшаў на фініш. У групах гуляе ўсяго па чатыры каманды, дзве першыя выходзяць на Еўра.

У нашым квартэце шчаслівы білецік ужо выцягнулі ісландцы. За два туры да фініша яны гарантавалі сабе першае ці другое месца. Румыны таксама былі стабільным. Усе матчы прайгралі. А вось барацьба за другую пуцёўку абацае быць бескампраміснай. Беларусь ці Славенія? Відаць, адказ на гэтае пытанне дасць толькі нядзельны матч каманд на Балканах.

Ісландцы адны з заканадаўцаў гандбольнай моды. Але ў сталіцу Беларусі яны прыехалі без семярых лідараў.

У беларусаў страта была адна, затое якая! На паркет Палаца спорту не змог выйсці Сяргей Рутэнка з «Барселоны». У яго траўма.

Ці то ісландцы былі ўшчэнт нематываванымі, ці то беларусаў гэтак згуртавала адсутнасць лідара, але нашы лёталі нібы на крылах. Асабліва ўсё атрымлівалася ў Барыса Пухоўскага. Закідваў шмат і рознага. Брамнікі ісландцаў не маглі зачапіцца за мяч. А вось Віталь Чарапенька на адваротным баку пляцоўкі быў на вышыні.

Дарэчы, асобны дзякуй трэба сказаць балельшчыкам на трыбунах. Без усялякай «прынудзілаўкі» яны запоўнілі Палац працэнтаў на 70. Падтрымка зборнай была грандыёзнай. Гуляць пад такую атмасферу адзін кайф.

Былі моманты, што перавага беларусаў была больш за 10 галоў. Але суровыя вікінгі напрыканцы гульні вырашылі, што нягожа саступаць з такім лікам ды трошку адыгралі. Вынік — 29:23 на карысць беларусаў.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі наш трэнер Юрый Шаўцоў сказаў, што ёсць гульні, калі ўсё атрымліваецца. Такой і атрымалася сустрэча з Ісландыя.

Цяпер становішча ў групе такое: Ісландыя — 8 пунктаў (5 гульняў), Беларусь — 7, Славенія — 5, Румынія — 0. Усё вырашыцца ў Славеніі. Застаецца таксама варыянт, што нашы могуць трапіць на Еўра як найлепшая трэцяя зборная з усіх групаў.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць13

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы п**ары, у нас пратэрміноўка». У Мінску бягучы радок на мясной краме ўзбунтаваўся ВІДЭА4

Летась у Расіі затрымалі амаль тысячу чалавек, якіх шукалі ў Беларусі1

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

«Не на тым баку чалавечнасці». Нетаньяху абвінаваціў лідараў Брытаніі, Францыі і Канады ў заахвочванні ХАМАС2

Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»4

Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця90

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10009

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць13

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць