Спорт99

«Ёсць матчы, калі ўсё атрымліваецца»: Беларусь феерычна абыграла Ісландыю ў гандбол — фотарэпартаж

Адборачны турнір да чэмпіяната Еўропы па гандболе выйшаў на фініш. У групах гуляе ўсяго па чатыры каманды, дзве першыя выходзяць на Еўра.

У нашым квартэце шчаслівы білецік ужо выцягнулі ісландцы. За два туры да фініша яны гарантавалі сабе першае ці другое месца. Румыны таксама былі стабільным. Усе матчы прайгралі. А вось барацьба за другую пуцёўку абацае быць бескампраміснай. Беларусь ці Славенія? Відаць, адказ на гэтае пытанне дасць толькі нядзельны матч каманд на Балканах.

Ісландцы адны з заканадаўцаў гандбольнай моды. Але ў сталіцу Беларусі яны прыехалі без семярых лідараў.

У беларусаў страта была адна, затое якая! На паркет Палаца спорту не змог выйсці Сяргей Рутэнка з «Барселоны». У яго траўма.

Ці то ісландцы былі ўшчэнт нематываванымі, ці то беларусаў гэтак згуртавала адсутнасць лідара, але нашы лёталі нібы на крылах. Асабліва ўсё атрымлівалася ў Барыса Пухоўскага. Закідваў шмат і рознага. Брамнікі ісландцаў не маглі зачапіцца за мяч. А вось Віталь Чарапенька на адваротным баку пляцоўкі быў на вышыні.

Дарэчы, асобны дзякуй трэба сказаць балельшчыкам на трыбунах. Без усялякай «прынудзілаўкі» яны запоўнілі Палац працэнтаў на 70. Падтрымка зборнай была грандыёзнай. Гуляць пад такую атмасферу адзін кайф.

Былі моманты, што перавага беларусаў была больш за 10 галоў. Але суровыя вікінгі напрыканцы гульні вырашылі, што нягожа саступаць з такім лікам ды трошку адыгралі. Вынік — 29:23 на карысць беларусаў.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі наш трэнер Юрый Шаўцоў сказаў, што ёсць гульні, калі ўсё атрымліваецца. Такой і атрымалася сустрэча з Ісландыя.

Цяпер становішча ў групе такое: Ісландыя — 8 пунктаў (5 гульняў), Беларусь — 7, Славенія — 5, Румынія — 0. Усё вырашыцца ў Славеніі. Застаецца таксама варыянт, што нашы могуць трапіць на Еўра як найлепшая трэцяя зборная з усіх групаў.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць20

Мужчына ў Воранаўскім раёне памёр ад укусу пчол4

Адзінаццацікласнікі з Гродна вырашылі зрабіць апошні тыдзень у школе запамінальным — і сталі зоркамі тыктоку16

З Ізраіля выслалі двух расіян, якія выдавалі сябе за ўкраінскіх журналістаў. Яны спрабавалі ўзяць інтэрв’ю ў Андрэя Макарэвіча

Дзе глядзець фільмы і серыялы анлайн у беларускай агучцы?2

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву43

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

Чаму не варта рабіць камп'ютарную тамаграфію без сур'ёзнай патрэбы7

У кобрынскай бальніцы патлумачылі, чаму ў ёй немэтазгодна мець свой апарат МРТ. Жыхары не згодныя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць