Грамадства2323

Мінула тры гады з часу тэракта ў мінскім метро: хто яны?

15 чалавек загінулі, больш за 200 было паранена ў найбольшым за апошнія 65 гадоў тэрарыстычным акце на тэрыторыі Беларусі. Шакуючая падзея здарылася 11 красавіка 2011 года на станцыі метро «Кастрычніцкая». Гэта было на золку найбольшага за апошнія гады фінансавага крызісу.

«На «Кастрычніцкай» нешта здарылася», сталі званіць людзі.
Лік ахвяраў узрастаў, у цэнтр з'ехаліся ўсе хуткія дапамогі Мінска.

Вярхоўны суд Беларусі пагадзіўся з вынікамі следства, прызнаў вінаватымі ў тэракце двух маладзёнаў з Віцебска: Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

На месца тэракта прыехаў Аляксандр Лукашэнка з сынам. У паветры яшчэ стаяў дым. Лукашэнка асабіста кантраляваў расследаванне.

Смяротны прысуд ім быў неўзабаве выкананы. Канавалаў і яго родныя пасіўна паставіліся да выраку. Кавалёў і ягоныя сваякі, адчайна пратэставалі. Следства вызначыла ягоную ролю як памочніка.

Канавалаў быў інэртны, Кавалёў адчайна даказваў сваю невінаватасць.
Мама Кавалёва стала сімвалам барацьбы супраць смяротнага пакарання.

Частка грамадскасці не пагадзілася з гэтым.

Сапраўды, матывы дзеяння Канавалава і Кавалёва засталіся загадкай. Паводле следства, яны кіраваліся чыста хуліганскімі матывамі.

Насцярожвала, што следства звінаваціла іх таксама ў арганізацыі выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе, напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі. І ў 2008 годзе — на канцэрце з нагоды 3 Ліпеня, дзе прысутнічаў Лукашэнка.

Расследаванне тых выбухаў суправаджалася масавымі арыштамі дзеячоў апазіцыі і было абодва разы напоўніцу выкарыстанае дыктатарскай прапагандай.

Многія не вераць, што два аболтусы, захопленыя выбухоўкай, маглі шэсць гадоў заставацца незаўважнымі для спецслужбаў.

Вось гэты гопнік з халоднай метадычнасцю планаваў выбухі?

Меркавана, выбух адбыўся прыкладна паміж другім і трэцім вагонам на станцыі «Кастрычніцкая», калі ехаць у бок вакзала. Магчыма, бомба была закладзена пад лаўку, ад якой нічога не засталося. Магутнасць выбуховага прыстасавання складала ад 5 да 7 кг у трацілавым эквіваленце. Яно было начыненае металам.

Пра месца выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» нагадвае граніт іншага колеру.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?3

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп можа скасаваць усю дапамогу Украіне17

«Раней рабілі лепш?» У Мінску працуе выстава рарытэтнай радыё– і аўдыятэхнікі3

У Папы Францішка здарыўся бронхаспазм1

Самалёт Зяленскага ляціць у Лондан2

«Сочаць, каб замежнік атрымліваў не менш за мясцовых». Айцішнік здзейсніў мару і пераехаў у Швейцарыю3

У Ілана Маска нарадзілася 14-е дзіця5

«Мне здаецца, Пуцін нас уцягне ў вайну». Алексіевіч выступіла ў Вільні — не абышлося без моўнай сваркі21

Сталічную настаўніцу фізкультуры судзяць за ўдзел у пратэстах2

У Варшаве памёр гродзенскі гоншчык Аляксей Асмалоўскі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?3

Чаму тры гады вайны не абрынулі эканомікі Расіі і Беларусі? І што будзе, калі заключаць перамір'е?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць