У Будслаўскі касцёл пасля рэстаўрацыі вярнулася фігура Езуса Журботнага. Яна адносіцца да першай паловы XVII стагоддзя. Пра вяртанне знакавай статуі пішуць на старонцы budslau у інстаграме, прыкладаючы здымак.

Фота: instagram.com/budslau
Падчас Вялікага посту статую Езуса Журботнага ўжо можна будзе ўбачыць у касцёле.
Пажар у нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбыўся 11 мая 2021 года. У выніку яго абваліўся дах, а вада пашкодзіла сцены, падлогу і мэблю. Абраз Маці Божай Будслаўскай, Найсвяцейшы Сакрамэнт і іншую каштоўную маёмасць паспелі вынесці.
Першую імшу пасля пажару і рамонту ў Будславе правялі 31 снежня 2021 года. Аднаўленне святыні цяпер працягваецца.
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары