Здароўе33

Да чаго прыводзіць шлюб паміж стрыечнымі братамі і сёстрамі: новыя даныя

Людзям даўно вядомы негатыўныя наступствы шлюбу паміж блізкімі сваякамі. Акрамя медыцынскіх аспектаў, у апошнія гады ўвага надаецца і сацыяльным наступствам такіх шлюбаў.

Фота: Getty Images

Як піша ВВС, шлюбы паміж стрыечнымі сваякамі — гэта традыцыя, якая існуе ў многіх культурах свету. У мінулым такія саюзы заключаліся дзеля захавання маёмасці ўнутры роду і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці. У сучасным свеце шлюбы паміж блізкімі сваякамі дагэтуль шырока распаўсюджаныя, асабліва сярод жыхароў арабскіх краін.

Адной з галоўных медыцынскіх рызык такіх шлюбаў з'яўляецца павышаная верагоднасць рэцэсіўных генетычных захворванняў. Калі абое бацькоў з'яўляюцца носьбітамі рэцэсіўнага гена хваробы, іх дзіця мае 25% імавернасці атрымаць гэтую мутацыю. У цэлым сярод насельніцтва гэтая рызыка складае каля 3%, а сярод дзяцей, народжаных у шлюбе паміж стрыечнымі братамі і сёстрамі, узрастае да 6%.

Аднак, акрамя медыцынскіх аспектаў, у апошнія гады ўсё большую ўвагу надаюць і сацыяльным наступствам такіх шлюбаў.

«Народжаныя ў Брэдфардзе»

Адным з найбуйнейшых даследаванняў у гэтай галіне стала Born in Bradford («Народжаныя ў Брэдфардзе»), якое ўжо 18 гадоў праводзяць вучоныя з Брэдфардскага ўніверсітэта. У гэтым горадзе пражывае вялікая грамада выхадцаў з Пакістана.

Паводле даных даследавання, у трох раёнах Брэдфарда амаль палова (46%) жанчын пакістанскага паходжання замужам за стрыечным або траюрадным братам.

Вучоныя даследавалі не толькі наяўнасць канкрэтных рэцэсіўных захворванняў, але і дзясяткі іншых паказчыкаў — ад развіцця навыкаў мовы да частаты зваротаў да дактароў і паспяховасці ў школе. Пры гэтым яны выкарысталі матэматычную мадэль, каб выключыць уплыў такіх фактараў, як беднасць і ўзровень адукацыі бацькоў, і засяродзіцца выключна на ўздзеянні сваяцтва паміж бацькамі.

Гэта адно з найбуйнейшых медыцынскіх назіранняў такога роду: з 2007 па 2010 год у праект былі ўключаныя больш за 13 000 немаўлят, за якімі вучоныя сачылі на працягу дзяцінства, падлеткавага ўзросту і сочаць цяпер — у дарослым жыцці.

У апошнія месяцы былі апублікаваныя новыя даныя, якія паказалі, што ўплыў сваяцкіх шлюбаў можа быць яшчэ шырэйшым, чым лічылася раней.

У дзяцей, народжаных у шлюбе стрыечнага брата і сястры, імавернасць узнікнення праблем з вымаўленнем (артыкуляцыі) і мовай (затрымка ў развіцці мовы, цяжкасці ў пабудове сказаў) склала 11%, тады як у дзяцей без роднасных сувязяў паміж бацькамі — 7%.

Толькі 54% такіх дзяцей дасягаюць «добрага ўзроўню развіцця» да пяці гадоў (паводле афіцыйнай брытанскай сістэмы ацэнкі), тады як сярод астатніх дзяцей гэты паказчык складае 64%.

Дзеці ад шлюбу стрыечных бацькоў у сярэднім на траціну часцей звяртаюцца да тэрапеўта: 4 разы на год супраць 3 у астатніх дзяцей.

Адметна, што нават калі выключыць з разлікаў дзяцей з дыягнаставанымі рэцэсіўнымі захворваннямі, колькасць зваротаў да медыкаў сярод астатніх дзяцей, народжаных у шлюбе паміж сваякамі, застаецца падвышаным.

Прафесар Сэм Одзі (Sam Oddie), неанатолаг і даследчык з Bradford Teaching Hospitals, які больш за дваццаць гадоў працуе ў горадзе і бачыў мноства цяжкіх генетычных захворванняў, лічыць, што

галоўная прычына генетычных рызык у Брэдфардзе — не столькі шлюбы паміж кузэнамі, колькі эндагамія.

Эндагамія — гэта практыка ўступлення ў шлюб у межах адной і той жа этнічнай або сацыяльнай супольнасці. У такіх групах людзі з большай верагоднасцю маюць супольных продкаў і, адпаведна, падзяляюць аднолькавыя гены — нават калі яны не стрыечныя сваякі.

Гэтая праблема не абмяжоўваецца пакістанскімі супольнасцямі Вялікабрытаніі. Эндагамія таксама сустракаецца сярод яўрэяў Вялікабрытаніі, амішаў у ЗША і франкаканадцаў.

Ці варта забараняць шлюбы паміж блізкімі сваякамі

Акрамя праблем са здароўем, існуе яшчэ адна прычына, па якой некаторыя выступаюць за забарону шлюбаў паміж стрыечнымі сваякамі, — сацыяльныя аспекты. Менавіта гэты аргумент стаў галоўным у абмеркаваннях у Скандынавіі.

У Нарвегіі, дзе ў мінулым годзе забаранілі шлюбы паміж стрыечнымі братамі і сёстрамі, улады заявілі, што такая практыка звязаная з прымусовымі шлюбамі, калі некаторых жанчын-мігрантак з Паўднёвай Азіі прымушаюць уступаць у саюзы з сваякамі.

Як адзначаюць спецыялісты, у традыцыйных супольнасцях шлюб з кузэнам можа разглядацца як спосаб «гарантаваць» чысціню роду і абараніць жанчыну ад «недастойных» сувязяў з пабочнымі мужчынамі.

Паліцыя Нарвегіі сцвярджае, што шлюбы паміж блізкімі сваякамі спрашчаюць кантроль над жанчынамі і могуць быць часткай сістэмы хатняга гвалту. Жанчыны, якіх прымушалі ўступаць у шлюб з стрыечнымі братамі, часта апыналіся ў пастцы фінансавай залежнасці ад сям’і. У такіх выпадках развод азначаў сацыяльнае выгнанне.

Аналагічную пазіцыю заняло і Міністэрства юстыцыі Швецыі, заявіўшы, што забарона, якая будзе ўведзена ў наступным годзе, накіравана на вызваленне жанчын ад гнёту «нормаў гонару».

Аднак у Вялікабрытаніі гэтае пытанне застаецца спрэчным. Для некаторых людзей ідэя поўнай забароны шлюбаў паміж стрыечнымі сваякамі выглядае як дыскрымінацыя пэўных меншасцяў.

Шлюб паміж кузэнамі — важная культурная практыка ў многіх частках свету, і заканадаўства павінна ўлічваць сацыяльныя і сямейныя каштоўнасці, якія ляжаць у яго аснове.

Іншыя дадаюць, што нават калі забарона будзе ўведзена, то некаторыя пары працягнуць уступаць у шлюбы са сваімі стрыечнымі сваякамі, але не будуць іх афіцыйна рэгістраваць. У выніку жанчыны ў такіх шлюбах будуць пазбаўлены юрыдычнай абароны ў выпадку, калі адносіны сапсуюцца.

Замест гэтага прапануецца развіваць сістэму адукацыі і генетычнага скрынінгу, каб людзі маглі свядома прымаць рашэнні пра свой шлюб і будучых нашчадках.

Каментары3

  • Доктар Лектар
    01.03.2025
    Нас заўсёды пужалі, што шлюбы паміж блізкімі сваякамі прыводзіць да ўродства. У прыклад заўсёды ставілі нейкія барадатыя гісторыі пра дынастыі манархаў. А з гэтага артыкула вынікае абсалютна працілеглае - што наступствы шлюбаў паміж стрыечнымі сваякамі не такія катастрафічныя, як нам казалі. Відаць, на такім узроўні сваяцтва ў пары ўжо дастаткова генетычных адрозненняў, каб мець нармальных дзяцей. Дзякуй за інфармацыю.
  • Заўважыў
    01.03.2025
    О, зноў топіце пра шкоду эндагаміі, плоха любіцца з прадстаўнікамі сваёй нацыі, трэба мігранты.
  • Азербайджанец
    01.03.2025
    В инцесте нет ничего плохого.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?1

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Усе навіны →
Усе навіны

Шумчанка запісаў відэазварот да Лукашэнкі6

У Чачні на ўсеагульны агляд выставілі цела 17-гадовага хлопца, які напаў на пост ДПС10

Сіноптыкі расказалі, які раён Мінска самы цёплы ўзімку

Любіце шматкі на сняданак? Ну, чытайце3

Колькасць ахвяр у Санта-Дамінга дасягнула 184

Стала вядома, як будзе выглядаць Валадарка пасля рэканструкцыі17

Сканчваецца легендарная антыўтопія пра ЗША. Што чакаць ад фіналу «Аповеду служанкі»6

Амерыканскія біржы ўзляцелі пасля таго, як Трамп даў задні ход з пошлінамі. Услед за імі растуць і азіяцкія6

У Віцебску вынеслі прысуд праваслаўнаму святару, які насмерць збіў машынай дзіця4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?1

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць