Вайна1212

У Расіі група вайскоўцаў адмаўляецца ваяваць ва Украіне. Іх адпраўляюць на фронт сілком

Больш за 100 вайскоўцаў расійскай арміі, якія адмовіліся ваяваць, 28 лютага гвалтоўна пасадзілі ў аўтобусы і даставілі з вайсковай камендатуры ў Чабаркулі Чалябінскай вобласці ў Екацярынбург, піша Astra. Там мужчын размясцілі ў палатачным гарадку за 20 кіламетраў ад мясцовага аэрапорта «Кальцова».

Скрыншот з відэа

Мужчыны запатрабавалі даць ім магчымасць напісаць рапарты аб адмове працягваць службу і спрабавалі выклікаць на месца следчых. Замест гэтага іх паспрабавалі сілком пасадзіць у самалёт, каб адправіць у Растоў-на-Доне, а затым ва Украіну, але вайскоўцы «зладзілі бунт». Пра гэта Astra расказалі адзін з вайскоўцаў, маці іншага вайскоўца, яго сябар і сяброўка, а таксама вайскоўцы на відэа, якія ёсць у распараджэнні Astra.

На відэа чутныя крыкі і лаянка вайскоўцаў з вайсковай паліцыяй, хтосьці з вайскоўцаў прапануе «ўскрываць вены» і патрабуе выклікаць хуткую. Кадры запісаныя 28 лютага.

Мужчыны, якіх гвалтоўна спрабавалі адправіць на вайну, належаць да розных вайсковых часцей. Яны былі дастаўленыя ў Чабаркуль на час папярэдняга следства і суда, як «вайскоўцы, у дзеяннях якіх угледжваюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага арт. 337 КК РФ «Самавольнае пакіданне часткі)», вынікае з выпіскі з загаду начальніка Чабаркульского мясцовага гарнізона, якая ёсць у распараджэнні Astra.

Сярод іх ёсць як мабілізаваныя, так і добраахвотнікі. Многія перасоўваюцца на мыліцах або маюць іншыя праблемы са здароўем.

«Мы просім, каб нас асудзілі, але ніхто не дае такой магчымасці нам. […] Мы просім нас падтрымаць, мы не хочам проста паміраць. У кагосьці дзеці, у нас інваліды тут, усе параненыя, хворыя. […] Гэта «беспредел», — заяўлялі вайскоўцы на відэа, якое было запісана ўвечары 28 лютага.

28 лютага а 23-й гадзіне па екацярынбургскім часе на запланаваны рэйс да Растова-на-Доне мужчын пасадзіць так і не змаглі, яны зніклі з сувязі. 1 сакавіка да абеду вайскоўцы выйшлі на сувязь і паведамілі, што раніцай іх гвалтоўна пасадзілі ў самалёт да Растова, а затым у аўтобусы да Луганска.

«Вайсковая паліцыя, іх было штук з 20 чалавек, усе ўзброеныя — прымусілі пайсці на борт. Падманулі, сказалі, што на борце самалёта стаяць афіцэры і можна будзе з імі пагаварыць, але ў выніку там нікога не было. Цяпер ужо мы прыляцелі ў Растоў і нас на аўтобусах вязуць у Луганск. Нават не далі вады. Не дазваляюць заехаць у краму, нас каля 150 чалавек. Мы другія суткі не елі.

Тэлефоны пакуль што не забіраюць, паглядзім што далей будзе. Сказалі, там можна будзе напісаць рапарт на адмову ад вайсковай службы. І на месцы нібыта будуць следчыя. Многія згодныя пісаць адмову. Лепш ехаць у турму», — сказаў Astra адзін з вайскоўцаў.

Каментары12

  • .
    01.03.2025
    Гэта ў іх проста асла не было. Зараз выдадуць і ўсё будзе добра. Другая армія свету
  • Ёрк
    01.03.2025
    Acab, толькі крамлёўскі бот назаве рускіх браткамі.
  • Acab
    01.03.2025
    Я не нацыст і таму не ўзіраюся на падданства ў падтрымцы людзей, хто адмаўляецца забіваць

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы19

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін8

І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?19

У Расіі аб'явілі пра 23‑гадовы прысуд для «польскага шпіёна»4

Сайт, на якім беларусаў вербавалі для вайны з Украінай, знік адразу як пра яго напісалі СМІ2

Памёр акадэмік Анатоль Міхайлаў

Уначы на поўначы і ў цэнтры Беларусі зноў чулі гук беспілотніка

Лукашэнка следам за Трампам падсеў на квашаную капусту18

У Польшчы расіяне рыхтавалі замах на ўкраінскага рэпера Kyivstoner3

Сітуацыя з візамі для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, хутка можа палепшыцца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы19

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць