Грамадства

У Бабруйску нечакана для ўсіх падскочылі цэны на маршруткі

У сёлетнюю вясну пасажыры гарадскіх маршрутных таксі ў Бабруйску «заехалі» з новымі цэнамі. З 1 сакавіка цана праезду павялічылася на 30 капеек, і цяпер адна паездка каштуе 1 рубель 80 капеек. Прытым выглядае, што перагляд цаны стаў нечаканасцю не толькі для пасажыраў, але і для кіроўцаў, піша мясцовае выданне «Коммерческий курьер».

Маршрутнае таксі на бабруйскай вуліцы Дзяржынскага. Фота: komkur.info

Апошні раз гарадскія маршруткі ў Бабруйску даражэлі ў пачатку верасня 2023 года, то-бок паўтара года таму. А новы прайс стаў нечаканасцю не толькі з-за істотнасці павышэння.

Выглядае, што не чакалі падаражэння і перавозчыкі, бо не паспелі падрыхтаваць стыкераў з новай цаной. Суботняй раніцай сустрэтыя ў горадзе мікрааўтобусы інфармавалі пасажыраў або ўручную адрэдагаванымі прэйскурантамі, або спехам раздрукаванымі лісткамі з абноўленымі лічбамі, а то і зусім напісанымі ад рукі.

«Самі толькі ў пятніцу ўвечары даведаліся пра падаражанне, — расказаў кіроўца аднаго з мікрааўтобусаў, — Цяпер страцім працэнтаў 30-40 пасажыраў. Многія, вядома, потым вернуцца. Але нейкі час давядзецца ездзіць паўпустымі».

Працэнт страты пасажыраў пацвердзіў і ягоны калега:

«Пасля кожнага падаражання не далічваемся людзей. А калі яшчэ і аўтобусы з тралейбусамі будуць трымаць цяперашнюю цану ў 80 капеек, то ездзіць на маршрутках стане зусім нявыгадна. Розніца больш чым у два разы».

Амаль усе кіроўцы, з кім удалося пагутарыць журналістам, не бачаць перадумоў да павышэння кошту праезду. Цана на паліва трымаецца амаль восем месяцаў — апошні раз яно даражэла 9 ліпеня мінулага года. Даляр, да якога прывязаныя цэны на запчасткі і расходнікі, увогуле апошнім часам упаў. Толькі адзін кіроўца сказаў, што нібыта збіраліся павышаць тарыфы яшчэ з Новага года, але там (паказаў пальцам уверх) не дазволілі.

Яшчэ большай нечаканасцю новы тарыф стаў для пасажыраў:

«У мяне муж маршрутчык. І, як ён мне казаў, перавозчыкі да апошняга спрабавалі трымаць цану 1,50 рубля. Але не ўсё ад іх залежыць», — шматзначна сказала бабруйчанка па імені Алена. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць