Культура9696

Вяселле ў парніку: як жэняцца ў Альшанах. ФОТАРЭПАРТАЖ Сяргея Гудзіліна

Фотарэпартаж з вяселля Ліяны і Паўла Быбаў з Альшан.

Пасля таго, як маладыя прымаюць рашэнне ажаніцца, сем’і сустракаюцца ў бацькоўскай хаце будучай жонкі. Выбар дзяцей бацькі не аспрэчваюць. 

На такіх запоінах (безалкагольных, вядома, бо вернікі не п'юць) абмяркоўваюцца дэталі вяселля, падзел абавязкаў і выдаткаў. Асноўны расход па традыцыі нясуць бацькі нявесты. Сярэдні грашовы разлік на аднаго госця — 20—30 даляраў, не ўлічваючы выдаткаў на ўпрыгожванні, падарункі, касцюмы, фота і відэа для маладых.

Сям’я нявесты рыхтуе і месца вяселля — парнік, дзе ўлетку растуць агуркі. У Альшанах няма вялікага памяшкання, каб змясціць усіх запрошаных гасцей, якіх можа сабрацца больш за 400 чалавек. Прычына такой масавасці — вялікія альшанскія сем’і.

Падрыхтоўка парніка для свята нараджэння новай сям’і пачынаецца за некалькі тыдняў. Глебу ўнутры засыпаюць пілавіннем, а наверх рассцілаюць сухое сена. Дах прыцярушваюць саломай, каб на галовы гасцей не спадаў кандэнсат. Побач з парніком прыпаркоўваюць фуру-рэфрыжэратар, у якой альшанскія фермеры возяць сваю прадукцыю на продаж. У ёй захоўваюць ежу для вяселля.

Пасля сустрэчы нявесты пара накіроўваецца ў сельсавет для фармальнай цырымоніі «роспісу». Асноўная ж частка вяселля адбываецца ў Доме малітвы ў нядзелю. На службе чытаюць Святое Пісанне, а бацькі жаніха ў сваёй малітве да Бога бласлаўляюць маладую пару, якая ў гэты час стаіць на каленях. Пасля службы да пары ставяцца як да паўнавартаснай сям’і.

Затым маладыя робяць святочную фотасесію для хатняга альбома, звычайна для гэтага яны ездзяць у Столін — шыкоўны парк XIX стагоддзя. Застолле пачынаецца а 15-й гадзіне і першая частка вяселля сканчаецца а 18 гадзіне на перапынак. Ён неабходны, каб аднавяскоўцы мелі час скончыць гаспадарчыя справы ў сваіх дамах.

А 20-й гадзіне пачынаецца другая частка свята, якое цягнецца да ночы.

Глядзіце таксама: Альшанскі цуд: вёска, якая абвергла Марксa

Вёска Альшаны ў Столінскім раёне — самая вялікая ў Беларусі. У ёй жыве каля 8000 чалавек. «Агурковая сталіца» — кажуць пра яе.

Вёска вядома яшчэ і вялікай пратэстанцкай грамадой. Палова Альшан — пяцідзясятнікі, ці, правільней кажучы, хрысціяне веры евангельскай. Яны адрозніваюцца і ад каталікоў, і ад праваслаўных. Не прызнаюць іконаў, не пакланяюцца мошчам, але строга выконваюць усе прыказанні Бібліі. Яны ствараюць пры цэрквах дружныя грамады. І прынцыпова не п’юць.

На сёння Альшаны — адзін з самых паспяховых у краіне населеных пунктаў. Высокі ўзровень жыцця, сацыяльная стабільнасць і прырост насельніцтва ствараюць «альшанскі феномен». Працавітасць, стабільнасць у сямейным жыцці, адсутнасць міграцыі моладзі ў гарады, нізкі ўзровень злачыннасці — усё гэта мае рэлігійны падмурак.

У адрозненне ад беларускіх праваслаўных і каталікоў, пяцідзясятнікі ствараюць асаблівую суполку са сваім сацыяльным парадкам, які грунтуецца на рэлігійных прынцыпах.

Вучэнне хрысціян веры евангельскай пачало распаўсюджвацца ў Беларусі ў 1920-я. Яго прынеслі беларусы, што выязджалі на заробкі ў Амерыку і там прынялі хрышчэнне. Яны і пачалі прапаведаваць.

Як расказвае пастар Уладзімір Чынікайла, праваслаўная царква ў Альшанах у 1920—30-я цалкам страціла свой уплыў. Гэта было звязана з тым, што прысланы на службу бацюшка, расійскі афіцэр, не здолеў паразумецца з вяскоўцамі.

У савецкі час вернікі ўладкоўвалі жыццё згодна з евангельскімі прынцыпамі светаўспрымання. Яны імкнуліся максімальна адмежаваць сваіх дзяцей ад свецкай адукацыі. Па рэлігійных перакананнях яны не ўступалі ў камсамол, а таму пытанне пра вышэйшую адукацыю не стаяла, і моладзь не выязджала з вёскі.

Так у Альшанах утварылася самая шматлікая ў Беларусі грамада кансерватыўных пяцідзясятнікаў. Актыўныя вернікі ствараюць рэлігійную большасць у вёсцы, дзе налічваецца каля 8000 жыхароў. У кожнай пратэстанцкай сям’і выхоўваецца ад 3 да 15 дзяцей.

Каментары96

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай6

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Усе навіны →
Усе навіны

АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча26

Беларускі бізнэсмен, якога шукае Інтэрпал, адкрыў рэстаран у Варшаве. Цяпер з ім судзяцца былыя падначаленыя9

«Не спалі ўсю ноч». Што адбываецца ў двары ў Мінску, дзе збілі дрон8

Мядзведзеў прыгразіў ЗША вайной пасля таго, як Трамп скараціў тэрмін ультыматуму Пуціну7

Гомельскія міліцыянеры выпадкова дадалі «экстрэміста» ў свой унутраны чат — што ён там убачыў5

Чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцці? Пра самагубства добраахвотніка ў Гданьску і не толькі8

Ратавальнікі цэлы вечар шукалі рыбака-тапельца ў Мядзельскім раёне. На наступны дзень ён вярнуўся па лодку

У элітным квартале ў цэнтры Мінска прапанавалі яшчэ партыю кватэр. Цана квадрата ўражвае6

Паспяховы шэф-кухар з Індыі адкрыў рэстаран на Камароўцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай6

Стала вядома пра арышт папулярнай мастачкі Аксаны Шаляпінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць