Аўто1010

Якія машыны беларусы дагэтуль актыўна вязуць з ЗША

Нягледзячы на тое, што яшчэ з 4 чэрвеня 2024 года з дастаўкай пэўных аўтамабіляў з Штатаў у Беларусь узніклі складанасці праз санкцыйныя абмежаванні, машыны працягваюць везці — як на продаж, так і для сябе. Паглядзелі, якія маркі і мадэлі карыстаюцца найбольшым попытам.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Складанасці не спыняюць

Амерыканскі кірунак застаецца запатрабаваным нават з улікам таго, што з беларускіх банкаў даўно немагчыма напрамую разлічыцца за аўто. Аплата з Беларусі адбываецца праз Казахстан або з выкарыстаннем крыптавалют. Складанасці з аплатай робяць нават самыя танныя аўто мінімум на 250-300 даляраў даражэйшымі ў параўнанні з тым, што было да 2022 года.

З мінулага лета змяніліся і ўмовы дастаўкі. Машыны з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра цяпер вязуць у Беларусь праз Грузію. Выключэнне — машыны, старэйшыя за 5 гадоў, і з клірансамі меншымі за 165 мм.

Дастаўка праз Грузію на 1000-1500 даляраў даражэйшая, больш працяглая па часе і нясе дадатковыя рызыкі, бо легальны рээкспарт такіх машын з Грузіі ў Беларусь цалкам забаронены. Таму большасць выбірае тыя варыянты, якія можна дастаўляць праз Літву — на гэтую краіну прыпадае каля дзвюх трацін машын, што пастаўляюцца ў Беларусь з ЗША.

Топ машын з Штатаў на беларускім рынку

Першае месца па папулярнасці з вялікім адрывам займае Chevrolet Equinox — цяпер у продажы знаходзіцца больш за 400 такіх машын ва ўзросце да пяці гадоў. Праз шалёную папулярнасць Equinox часам называюць замяняльнікам пасатам.

Скрыншот: av.by

Equinox мае пад капотам чатырохцыліндравы 1,5-літровы турбаматор, што дазваляе не толькі без праблем дастаўляць аўтамабіль праз Клайпеду, але і плаціць мінімальную пошліну. За Chevrolet Equinox 2021 года ў Беларусі ў сярэднім просяць каля 18 тысяч даляраў.

Другое месца па колькасці аўто ў продажы займае Ford Escape IV — 237 машын з 2020 года выпуску і маладзей. Пад капотам у іх таксама бензінавы рухавік на 1,5 літра, праўда, ужо трохцыліндравы.

Скрыншот: av.by

За Escape чацвёртага пакалення 2021 года ў сярэднім просяць $18 750.

Зусім крыху адстае Buick Encore GX — такіх машын у продажы 230 штук. Buick мае пад капотам рухавік на 1,2 або 1,3 літра з турбінай і трыма цыліндрамі. Encore GX 2021 года ў Беларусі ацэньваюць у сярэднім у 17 тысяч даляраў.

Скрыншот: av.by

Далей па папулярнасці ідзе GMC Terrain — 200+ аўто ў продажы ва ўзросце да пяці гадоў. Сярэдняя цана на Terrain 2021 года выпуску — 20 тысяч даляраў.

Скрыншот: av.by

Пад капотам у яго такі ж 4-цыліндравы рухавік, як і ў яго аднаплатформенніка Chevrolet Equinox.

Сярод седанаў найбольш папулярным з'яўляецца VW Jetta. Машын ва ўзросце да пяці гадоў у продажы каля 80 штук. Амаль ва ўсіх выпадках пад капотам у іх 1,4-літровы бензінавы турбаматор з чатырма цыліндрамі.

Скрыншот: av.by

Адметна, што VW Jetta нярэдка сустракаецца з механічнай каробкай перадач. За VW Jetta 2021 года ў сярэднім просяць каля 17 тысяч даляраў.

Што трэба ведаць пры куплі аўто са Штатаў?

Ахвотным набыць машыну, якую раней прывезлі ў Беларусь з ЗША, трэба ўсведамляць, што амаль усе гэтыя аўтамабілі мелі пашкоджанні пасля аварый, актаў вандалізму, крадзяжу або стыхійных бедстваў.

Каб яшчэ да выезду на агляд зразумець, у якім стане была машына на момант прыбыцця ў Беларусь, дастаткова мець VIN-нумар і праверыць яго праз пошукавік. Падрабязней пра спосабы праверкі аўто перад пакупкай можна прачытаць тут.

Ці ёсць сэнс купляць аўто з ЗША на замову?

Многія беларусы наважваюцца набыць аўтамабіль непасрэдна ў Штатах. Зрабіць гэта самастойна немагчыма, але фірм-пасярэднікаў, якія гатовыя дапамагчы набыць аўто на аўкцыёне ў Амерыцы і арганізаваць дастаўку ў Беларусь, у нас больш чым дастаткова.

Аднак тут варта быць пільнымі і не весціся на абяцанні прыгнаць аўто на 40% танней, чым на мясцовым рынку. Такі вялікі зазор малаверагодны, але ашчадзіць 15—20% пры граматным падыходзе цалкам рэальна.

Ілюстрацыйны здымак. Аўтамабілі з ЗША на мытным складзе пад Мінскам. Фота: «Наша Ніва»

Таксама не варта весціся на нізкую цану за пасярэдніцкія паслугі і варта прасіць пралічыць усе плацяжы на ўсіх этапах, бо ў выніку можа аказацца, што канчатковая сума ўсіх выдаткаў на дастаўку і афармленне ў пасярэдніка, які, напрыклад, бярэ 1200 рублёў, будзе ніжэйшай, чым у тых, хто бярэ ўсяго 600 рублёў.

Таксама трэба быць гатовымі да таго, што пры куплі аўто на замову вы сядзеце за руль толькі праз 3-4 месяцы, бо толькі 2-3 месяцы патрэбныя на тое, каб аўтамабіль дабраўся да Беларусі. Плюс спатрэбіцца нейкі час на пошук запчастак і рамонт.

Каментары10

  • ЯНКА
    30.07.2025
    «Таксама не варта весціся на нізкую цану за пасярэдніцкія паслугі і варта прасіць пралічыць усе плацяжы на ўсіх этапах, бо ў выніку можа аказацца, што канчатковая сума ўсіх выдаткаў на дастаўку і афармленне ў пасярэдніка, які, напрыклад, бярэ 1200 рублёў, будзе ніжэйшай, чым у тых, хто бярэ ўсяго 600 рублёў.»
    ———
    І далей зноў са слова «таксама». Але навошта драбніць? Навогул увесь гэты «Арцікул» трэба было ляпіць у адзін сказ! 😂
  • Трактарыст
    30.07.2025
    Тачкі са Штатаў на замову сапраўды нармалёвая тэма, калі сам шарыш і можаш абраць сабе цікавы варыянт з малым прабегам і невялікімі пашкоджаннямі. І тут падкрэслю, што варта цяміць у гэтай тэме самому, а не спадзявацца на нейкага менегера, які насуне вам першы магчымы варыянт
  • damo nauprost
    30.07.2025
    ----немагчыма напрамую ------
    напрямую === наўпрост
    .
    -----працягваюць везці ---- .... прадаўжаюць,..
    "працягваць" - ЗБОЛЬШАГА ўжываецца a-la Present Continuous а не як поўная замена "прадаўжаць"

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць