tengrinews.kz
«Цяпер пачалася перадвыбарчая кампанія. Ідэю аб правядзенні датэрміновых выбараў у асноўным падтрымалі жанчыны. Я атрымліваю сёння тысячы лістоў.
Сёння раніцай у мяне на стале вось такі пачак лістоў людзей, якія падтрымліваюць гэта, якія просяць мяне вылучыць сваю кандыдатуру. Мае асабістыя планы былі зусім іншыя, шчыра кажучы», — сказаў ён на сустрэчы з прадстаўніцамі грамадскасці Казахстана.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо нямала гадоў кіруе Казахстанам.
«Я стаяў ля вытокаў незалежнасці. Можа быць, пара мяняць дэкарацыі, як у тэатры кажуць.
Калі сышоў бацька-заснавальнік Сінгапура — прыгожай дзяржавы, я спытаў: «Чаму Вы сышлі?». «Ну я, — кажа, — 31 год кіраваў, і калі глядзеў у апошні час на сябе па тэлевізары, сам сабе не падабаўся». Я кажу: «Тэлевізар скажае, можа быць».
У мяне таксама такія планы. Але зараз такое жаданне, імкненне, яднанне народа. Сёння ёсць магчымасць мне з вамі параіцца, што мне рабіць далей», — дадаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да прысутных жанчынаў.
***
76-гадовы Назарбаеў кіруе Казахстанам ад 1990 г., неаднаразовы пераможца прэзідэнцкіх выбараў. На датэрміновых выбарах 2011 г. набраў 95% галасоў. Гэтыя выбары таксама будуць датэрміновыя. Яны запланаваныя на 26 красавіка.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)