Свет88

Назарбаеў: Я не хацеў, але народ папрасіў, штодня атрымліваю тысячы лістоў

Нурсултан Назарбаеў заявіў, што пазачарговыя прэзідэнцкія выбары не ўваходзілі ў яго планы, паведамляе Tengrinews.kz.

tengrinews.kz

«Цяпер пачалася перадвыбарчая кампанія. Ідэю аб правядзенні датэрміновых выбараў у асноўным падтрымалі жанчыны. Я атрымліваю сёння тысячы лістоў.

Сёння раніцай у мяне на стале вось такі пачак лістоў людзей, якія падтрымліваюць гэта, якія просяць мяне вылучыць сваю кандыдатуру. Мае асабістыя планы былі зусім іншыя, шчыра кажучы», — сказаў ён на сустрэчы з прадстаўніцамі грамадскасці Казахстана.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўжо нямала гадоў кіруе Казахстанам.

«Я стаяў ля вытокаў незалежнасці. Можа быць, пара мяняць дэкарацыі, як у тэатры кажуць.

Калі сышоў бацька-заснавальнік Сінгапура — прыгожай дзяржавы, я спытаў: «Чаму Вы сышлі?». «Ну я, — кажа, — 31 год кіраваў, і калі глядзеў у апошні час на сябе па тэлевізары, сам сабе не падабаўся». Я кажу: «Тэлевізар скажае, можа быць».

У мяне таксама такія планы. Але зараз такое жаданне, імкненне, яднанне народа. Сёння ёсць магчымасць мне з вамі параіцца, што мне рабіць далей», — дадаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да прысутных жанчынаў.

***

76-гадовы Назарбаеў кіруе Казахстанам ад 1990 г., неаднаразовы пераможца прэзідэнцкіх выбараў. На датэрміновых выбарах 2011 г. набраў 95% галасоў. Гэтыя выбары таксама будуць датэрміновыя. Яны запланаваныя на 26 красавіка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Смарыгін атрымаў украінскае грамадзянства10

На французскі «шэнген» цяпер можна запісацца самастойна — некаторыя ўжо атрымалі слоты1

Найхаладней гэтай ноччу было ў Езярышчы

Прэм'ерка Літвы адказала Марыі Калеснікавай наконт паляпшэння адносін з Беларуссю28

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Дзяўчынцы ў 12 гадоў сказалі, што яна не родная, і вярнулі ў прытулак. Яе мама: «Я не справілася»20

Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны2

Прыдумалі лагатып для Года беларускай жанчыны12

Некаторым беларусам з ДНЖ і замежным пашпартам трэба будзе здаваць у Беларусі адбіткі пальцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі13

Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць