Грамадства2323

Затрыманае кіраўніцтва Маладога Фронту

Сёньня пад Менскам супрацоўнікі палку міліцыі спэцыяльнага прызначэньня зрабілі налёт на дом, дзе праходзіла паседжаньне Цэнтральнай Рады Маладога Фронту. Усіх адвезьлі ў РУУС Менскага раёну: большасьць адпусьцілі, Дашкевіча, Хведарука, Фінькевіча, Мацкевіча, Яскевіча, Касю Галіцкую трымалі даўжэй. Урэшце адпусьцілі ўсіх.

Сёньня маладафронтаўцы, 31 чалавек, сабраліся на Цэнтральную Раду. Паседжаньне праходзіла ў в. Заямачнае, што за Соснамі пад Менскам, у прыватным доме. А 14-й дом быў абкружаны АМАПам, вакол дому прыпаркаваліся тры аўтазакі.

А 14.15 АМАПаўцы ўсё ж такі ўламіліся ў дом.

* * *

Як паведаміла Наста Палажанка, Цэнтральная Рада доўжылася хвілін 20.

Пасьпелі выступіць толькі Дашкевіч, Шыла, Фінькевіч, Наста Палажанка. Пасьля гэтага дом быў абкружаны супрацоўнікамі палка міліцыі спэцыянльнага прызначэньня. Хвілін 10-15 міліцыя грукала ў дзьверы, патрабуючы каб іх адчынілі. Потым падцягнуліся яшчэ сілы правапарадку, якія ўрэшце і ўламіліся ў дом.

Кіраваў апэрацыяй намесьнік кіраўніка РУУС Менскага раёну маёр Міхаіл Крыж.

Міліцыянты пачалі патрабаваць дакумэнты, а потым, па словах А. Фінькевіча, паспрабавалі гвалтам выводзіць дзяўчат. Хлопцы заступіліся за іх, завязалася кароткачасовая бойка.

Урэшце ўсе 31 чалавек былі затрыманыя, пагружаны ў аўтобус. У аўтобусе сьпявалі песьні,расказвалі анекдоты, жартавалі.

Усіх адвезьлі ў РУУС Менскага раёну, што на вуліцы Скарыны, 20, непадалёк ад МКАД. зараз, 15:00, усіх ужо адвялі ў будынак РУУС.

* * *

Першай на размову выклікалі Насту Палажанку. Яе дапытвала Чамаданава Вольга Мікалаеўна.

* * *

19.00 Адпусьцілі 25 чалавек: трымаюць Дашкевіча, Хведарука, Фінькевіча, Мацкевіча, Яскевіча, Касю Галіцкую.

21.05 Урэшце адпусьцілі ўсіх, бяз позваў у суд.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць