Свет1111

У польскай мове прайшла найбольшая за 90 гадоў рэформа правапісу. Што змянілі?

Тым, хто збіраецца здаваць экзамен на веданне польскай мовы, можна не хвалявацца: пераходны перыяд будзе яшчэ 5 гадоў. Але новыя правілы ўсё роўна варта ведаць.

У польскай мове ўвялі змены, якія TVP World называе самай значнай рэформай з 1936 года. Пра змены піша «Белсат».

Словы з вялікай і малой літары

У назвах каметаў слова «камета» трэба пісаць з вялікай літары: Kometa Halleya, Kometa Enckego.

У назвах аб’ектаў публічнай прасторы — паркаў, праспектаў, касцёлаў, палацаў, пастоў, могілак і гэтак далей — трэба пісаць з вялікай літары першае слова: Aleja Róż, Brama Warszawska, Plac Zbawiciela, Park Kościuszki і гэтак далей. Прыведзены спіс такіх словаў: aleja, brama, bulwar, osiedle, plac, park, kopiec, kościół, klasztor, pałac, willa, zamek, most, molo, pomnik, cmentarz.

Выключэнне — слова «вуліца» пачынаецца з малой літары: ulica Józefa Piłsudskiego. Мяркуючы па слоўніку, ёсць і іншыя выключэнні: словы góra, morze, wyspa і іншыя трэба пісаць з малой літары, але спісу такіх словаў няма. Імаверна, гэта ўсе словы, якія не ўваходзяць у спіс тых, што трэба пісаць з вялікай.

Таксама з вялікай літары трэба пісаць усе словы (акрамя прыназоўнікаў і злучнікаў) у назвах устаноў: Karczma Słupska, Kawiarnia Literacka, Księgarnia Naukowa, Kino Charlie, Apteka pod Orlem і гэтак далей. Але калі першае слова лічыцца агульным азначэннем, а не часткай назвы, яго можна пісаць з малой: kawiarnia Literacka, apteka Pod Orlem.

Так жа — у назвах медалёў, ордэнаў і іншых узнагарод і тытулаў: Literacka Nagroda Europy Środkowej Angelus, Nagroda Artystyczna Miasta Lublin, Honorowy Obywatel Miasta Krakowa.

З вялікай літары цяпер пішуцца назвы жыхароў гарадоў, вёсак і раёнаў: Warszawianin, Zgierzanin, Ochocianka, Mokotowianin. Неафіцыйныя этнічныя назвы (у адрозненне ад афіцыйных) можна пісаць з малой літары: kitajec / Kitajec і szkop / Szkop, але толькі Chińczyk і Niemiec.

Назвы фірмаў, брэндаў і мадэляў вырабаў таксама трэба пісаць з вялікай літары: samochód marki Ford, pod oknem zaparkował czerwony Ford. Але калі назва брэнду азначае цэлы тып тавару, можна пісаць з малой: rower — гэта ровар, не толькі вытворчасці фірмы Rover, а любыя adydasy — гэта спартовыя боты, не толькі фірмы Adidas.

Прыметнікі, утвораныя ад назваў і імёнаў, трэба пісаць з малой літары: dramat szekspirowski, epoka zygmuntowska, koncert chopinowski, wiersz miłoszowski. Але прыметнікі ад імёнаў і прозвішчаў, якія сканчаюцца на -owy, -in, -yn і -ów, можна пісаць як з вялікай, так і з малой літары: poezja miłoszowa / poezja Miłoszowa, zosina lalka / Zosina lalka, jacków dom / Jacków dom.

Напісанне разам і асобна

Часціцы -bym, byś, by. -byśmy, -byście трэба пісаць асобна, «праз прабел»: zastanawiam się, czy by nie pojechać w góry.

Nie— з прыметнікамі і прыслоўямі заўсёды трэба пісаць разам, калі толькі няма супрацьпастаўлення: niebiedny / nie biedny, ale bogaty; niedługo / nie długo, ale krótko.

Калі слова пачынаецца на pół— (палова чагосьці), то яго трэба пісаць разам: półzartem, półserio. Але ёсць невыразна апісаныя выключэнні з такім прыкладам напісання праз злучок: pół-Polka, pół-Francuzka. З агульнага збору правіл вынікае, што ўмова напісання праз злучок — вялікая літара ў «асноўным» слове.

Прэфіксы niby– і quasi— (мяркуючы па агульным зборы правіл, таксама ўсе «несамастойныя») трэба пісаць без злучка: nibyartysta, nibygotyk, quasinauka, quasiromantycznie. Але калі «асноўнае» слова пачынаецца з вялікай літары, то праз злучок: niby-Polak, quasi-Anglia (у адроўненні ад папярэдняга пункту, тут пазначаная ўмова, пры якой дзейнічае выключэнне).

Але іншыя прэфіксы, як то super-, ekstra-, eko-, wege— mini-, maksi, midi-, mega-, makro-, можна пісаць як разам з асноўным словам, так і асобна: miniwieża / mini wieża, ekożywność / eko żywność. Так можна, калі прэфікс магчыма паставіць пасля «асноўнага» слова: wieża mini, żywność eko. І гэтыя прэфіксы перад словамі з вялікай літары можна пісаць асобна або праз злучок.

Парныя выразы з аднолькавых ці падобных слоў можна пісаць разам, асобна ці праз коску: tuż-tuż / tuż, tuż / tuż tuż; trzask-prask / trzask, prask / trzask prask; bij-zabij / bij, zabij / bij zabij.

Што важна ведаць тым, хто будзе здаваць экзамен?

Цэнтральная экзаменацыйная камісія ўвяла пераходны 5‑гадовы перыяд. У 2026—30 гадах як старыя, так і новыя правілы будуць прымальныя на школьных экзаменах (ósmoklasisty, maturalnych i eksternistycznych). Толькі ў 2031 годзе новыя правілы стануць абавязковымі.

Як новыя правілы будуць улічаныя ў экзаменах па польскай мове як замежнай, неабходных для атрымання, грамадзянства, доўгатэрміновага або сталага побыту, а таксама паступлення ва ўніверсітэт, невядома. Аднак на гэтых экзаменах арфаграфічныя памылкі маюць невялікі ўплыў на выніковую адзнаку.

Каментары11

  • Nemo
    03.01.2026
    Австрияк, Диггер, машина, пенальти, аут, футбол, волейбол, баскетбол, пас- Англiя; душ, бутерброт - Германiя; этаж, этажерка, экскурсия - Францыя; затое ніякой бурнай дзеяцельнасці.
  • Имметация
    03.01.2026
    Австрияк, имметация
  • -by
    03.01.2026
    Толькі 1 прыклад далі. Дадайце яшчэ

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале21

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін10

Іран закрыў сваю паветраную прастору

На ўнікальны задыякальны коўш прэтэндавалі і літоўцы, і расіяне. А ён аказаўся з беларускага Слаўгарада17

Навукоўцы сцвярджаюць: існуе мяжа колькасці калорый, якія можа спаліць чалавек2

Памёр Фелікс Гумен

«У нас фундаментальнае разыходжанне». Стала вядома, пра што датчане і грэнландцы гаварылі з амерыканцамі ў Белым доме1

Беларусь — адна з самых халодных краін у свеце5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць