Навука і тэхналогіі1414

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца

У лютым НАСА плануе запусціць місію «Артэміда-2», у рамках якой чацвёра астранаўтаў адправяцца ў вандроўку вакол Месяца. Гэта стане першым палётам чалавека за межы калязямной арбіты пасля завяршэння праграмы «Апалон» у 1972 годзе.

Экіпаж місіі «Артэміда-2». Фота: НАСА

Місія з чатырма астранаўтамі праверыць карабель «Арыён» (Orion) ва ўмовах далёкага космасу і падрыхтуе высадку на паўднёвы полюс Месяца да канца дзесяцігоддзя, піша ixbt.com.

У склад экіпажа ўвайшлі Рыд Вайзман, Віктар Гловер і Крысціна Кох з NASA, а таксама Джэрэмі Хансен з Канадскага касмічнага агенцтва.

Місія «Артэміда-2» (Artemis II) прызначана для тэставання сістэм і кампанентаў касмічнага карабля «Арыён». Астранаўты здзейсняць аблёт Месяца па траекторыі, якая дазволіць вярнуць іх на Зямлю нават у выпадку адмовы рухальнай устаноўкі. У адрозненне ад місій «Апалон» (Apollo), «Артэміда-2» не будзе выходзіць на нізкую калямесяцовую арбіту, а здзейсніць шырокі аблёт вакол спадарожніка.

Палёт «Артэміда-2» таксама мае геапалітычнае значэнне, паколькі разглядаецца як адказ на хуткае развіццё касмічнай праграмы Кітая. Місія стане важным этапам на шляху да высадкі астранаўтаў у раёне паўднёвага полюса Месяца, запланаванай на канец гэтага дзесяцігоддзя.

Падчас 45‑хвіліннага перыяду максімальнага збліжэння з Месяцам карабель страціць сувязь з Зямлёй. «Я быў бы рады, калі б увесь свет — гэтыя 8 мільярдаў чалавек… маглі сабрацца разам і проста спадзявацца і маліцца пра тое, каб мы аднавілі сігнал», — сказаў Гловер.

Акрамя тэхнічных выпрабаванняў, «Артэміда-2» правядзе шэраг навуковых даследаванняў. Астранаўты будуць ацэньваць свой кагнітыўны стан, сон, узровень стрэсу, імунны адказ і сардэчна-сасудзістае здароўе. На борце таксама будуць размешчаныя чыпы з тканкамі чалавечых органаў для вывучэння ўплыву далёкага космасу на арганізм. Экіпаж будзе аналізаваць і фатаграфаваць геалагічныя асаблівасці месяцовай паверхні, такія як ударныя кратары і старажытныя лававыя патокі.

Місія будзе праходзіць на ракеце Space Launch System (SLS) з караблём «Арыён». Пасля выхаду на зададзеную траекторыю «Арыён» аддзеліцца ад верхняй ступені SLS і пачне самастойны палёт. «Арыён» пераадолее 385 400 кіламетраў паміж Зямлёй і Месяцам. На такой адлегласці астранаўты сутыкнуцца з больш высокім узроўнем радыяцыі, чым на МКС.

Асаблівая ўвага нададзена цеплаахоўнаму экрану карабля «Арыён», які засцерагае яго ад экстрэмальнага нагрэву пры вяртанні ў атмасферу Зямлі. Падчас выпрабавальнага палёту «Артэміды-1» (Artemis I) у 2022 годзе на экране былі выяўленыя пашкоджанні, і NASA правяло работы па ліквідацыі праблемы.

«Артэміда-2» стане важным крокам на шляху да стварэння пастаяннага месяцовага паселішча, дзе астранаўты змогуць працаваць і трэніравацца — рыхтавацца да яшчэ больш складаных місій, напрыклад, палёту на Марс.

Каментары14

  • Žvir
    02.01.2026
    Na Maska zabyli, a jamu nie zaškodziŭ by palot na Miesiac,..u jakaści padrychtoŭki da palotu na Mars i jaho azielaniennia... I ziamlanam karyść, duraty mienš budzie...
  • Проста жыхар
    02.01.2026
    Ян, было болей грошай на гэтыя мэты
  • ксм
    02.01.2026
    как говорил Незнайка,первый лунонавт,полетят они с крыши на чердак...

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць