
Лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш заклікаў людзей быць гатовымі да акцый грамадзянскага непадпарадкавання і прыгразіў уладам Украіны магчымым «узброеным супрацівам».
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацсетцы ў адказ на затрыманне членаў «Правага сектара» ў Адэсе. Там арыштавалі лідара мясцовага «Аўтамайдана» і лідара «Правага сектара».
«Папярэджваю ўладны рэжым: хопіць гуляцца ў контррэвалюцыю, хопіць падыгрываць Пуціну і разгойдваць дзяржаву — бо менавіта гэтым вы займаецеся апошнія паўтара года. Народнае цярпенне ўжо лопаецца і стрымліваць людзей ад узброенага супраціву становіцца немагчымым», — напісаў Яраш.
Ён заклікаў улады «спыніць рэпрэсіі» супраць патрыётаў. У адваротным выпадку «завершыце сваё праўленне вельмі дрэнна… На гэты раз уцякчы з Украіны, як вашыя папярэднікі, не атрымаецца», — заявіў Дзмітрый Яраш.
«Заклікаю ўсіх грамадзян Украіны, байцоў і актывістаў Нацыянальна-вызвольнага руху «Правы сектар» прыгатавацца да актыўных акцый грамадзянскага непадпарадкавання, асноўнай мэтай якіх будзе ліквідацыя рэжыму ўнутранай акупацыі і здабыццё нацыянальнай дзяржаўнасці ўкраінскага народа», — напісаў ён.
Учора, 8 верасня, Прыморскі раённы суд Адэсы арыштаваў на 2 месяцы лідэра мясцовага «Автомайдана» Яўгена Рэзвушкіна па абвінавачванні ў нападзе на пракурора.
Адбыўся напад 27 траўня, калі Апеляцыйны суд Адэскай вобласці разглядаў апеляцыю абаронцы грамадзяніна, якога падазраюць у сепаратызме. Пасля пасяджэння грамадскія актывісты пагражалі работніку пракуратуры фізічным гвалтам у сувязі з нібыта неналежным выкананнем службовых абавязкаў, спрабавалі сунуць яго ў смеццевы бак, пашкодзілі форму.
Таксама ўчора той жа Прыморскі раённы суд Адэсы арыштаваў на 2 месяцы каардынатара «Правага сектара» ў Камінтэрнаўскі раёне Адэскай вобласці Руслана Дземчука, падазраванага ў выкраданні дэпутата Камінтэрнаўскага райсавета Сяргея Шчэрбіч. Дзямчук сваю віну не прызнае.

Каментары